Знайсці
21.03.2019 / 14:265РусŁacБел

Зачапіцца ў Ратэрдаме — ужо сёння Беларусь стартуе ў адборы на футбольнае Еўра-2020

У чацвер, 21 сакавіка, зборная Беларусі па футболе ў гасцях правядзе першую гульню адбору на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Супернік — зборная Нідэрландаў. Аналізуем гісторыю сустрэч будучых супернікаў, ацэньваем шанцы ў нашай каманды зачапіцца за турнірныя балы ў матчы супраць аднаго з еўрапейскіх топаў, а таксама прапануем рызыкнуць, нічога не губляючы.

Расклады

З лёсаваннем у чарговы раз нашым не надта пашанцавала: акрамя галандцаў, у нашу групу трапілі немцы, паўночныя ірландцы і эстонцы. Ужо пасля першых двух матчаў (пасля гульні ў Ратэрдаме беларусаў чакае гульня ў Белфасце) можа вызначыцца перспектыва нашай нацыяналкі: змагацца далей або рыхтавацца да фінальнага этапу Лігі нацый.

Варта адзначыць, што галандцы таксама паспяхова кваліфікаваліся ў гэтую стадыю, але вясной 2020-га Нідэрландам трэба будзе змагацца далёка не з грузінамі. Таму не варта чакаць, што «аранжавыя» будуць гуляць з аглядкай на Лігу нацый.

У лютым мінулага года новым галоўным трэнерам зборнай Галандыі быў прызначаны Рональд Куман, і пад яго кіраўніцтвам галандцы здолелі абысці французаў і немцаў у групе Лігі нацый, забяспечыўшы сабе пуцёўку ў паўфінал турніру. Відавочна, што каманда, якая праляцела міма двух апошніх топ-турніраў, зараз на ўздыме.

Эксперты невысока ацэньваюць перспектывы зборнай Беларусі ў будучай гульні. Букмекерская кантора Марафон прапануе наступныя каціроўкi на гэтую сустрэчу: каэфіцыент на перамогу Нідэрландаў — 1.14, перамога Беларусі — каэфіцыент 23.0, нічыя — каэфіцыент 9.50.

Капітан «аранжавых» — Вірджыл ван Дэйк. Фота Shutterstock.

Гісторыя

Зборныя Беларусі і Нідэрландаў добра знаёмыя адна з адной — гісторыя супрацьстаяння вядзе адлік з 1995 года і налічвае ажно восем матчаў.

Пачыналася ўсё з гістарычнай сустрэчы на «Дынама», дзе Сяргей Герасімец сапсаваў дэбют Эдвіну ван дэр Сару і забяспечыў беларусаў першай гучнай перамогай у гісторыі.

Далей было ўсё далёка не так рамантычна: чатыры паразы запар. У 2007 у межах адбору на Еўра-2008 беларуская зборная зноў перамагла галандцаў з лiкам 2:1, хоць трэба прызнаць, што перамога не мела вялікага турнірнага значэння.

Апошні раз беларусы з «аранжавымі» сустракаліся ў межах адбору на ЧС-2018, дзе пацярпелі дзве буйныя паразы з агульным лікам 2:7. З пазітыўнага можна адзначыць, што беларусы абавязкова адзначаліся ў трох апошніх сустрэчах з галандцамі.

Букмекерская кантора Марафон прапануе каэфіцыент 2.47 на тое, што Беларусь заб'е ў заўтрашнім матчы. У лініі таксама прысутнічае мноства іншых ставак на матч.

Як зрабіць прагноз, нічым не рызыкуючы?

Букмекерская кантора Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную стаўку на матч Нідэрланды — Беларусь.

Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце, указаўшы промакод START. Бяспройгрышную першую стаўку можна зрабіць на любы матч.

Служба падтрымкі гатова дапамагчы вам з 9:00 до 00:00 штодня па тэлефоне: +375 17 300-90-01.

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера