Знайсці
20.03.2019 / 10:20РусŁacБел

Disney купіла карпарацыю 21 Century Fox за 71 мільярд даляраў

Walt Disney Co. завяршыла ўгоду па набыцці асноўнай часткі актываў карпарацыі 21st Century Fox за $ 71,3 мільярда даляраў.

Кампанія Боба Айгера атрымала ў сваё кіраванне кінастудыю і тэлекампанію Fox, тэлесетку FX, тэлеканалы сямейства National Geographic, індыйскага тэлевізійнага гіганта Star India і дадатковую 30-працэнтную долю ў стрымінгавым сэрвісе Hulu. Апошняя павялічвае долю Disney у стрымерах да 60% (астатнім валодаюць Comcast і Warner Media).

Паглынанне прайшло не так гладка, як планавалася. Чакаецца, што яно пацягне за сабой масавыя скарачэнні ў галіне: працу могуць страціць ад 4 тыс. да 10 тыс. чалавек. Акрамя таго, Disney абавязалі прадаць 22 рэгіянальныя спартыўныя тэлесеткі ў ЗША і спартыўныя тэлесеткі ў Бразіліі і Мексіцы, а ў Еўропе кампанія павінна пазбавіцца ад долі ў такіх сетках, як Lifetime і History.

Аналітыкі з Уол-стрыт і іншыя эксперты бачаць у здзелцы як плюсы, так і мінусы. Для Disney яна дае стратэгічныя перавагі, павышаючы колькасць яе кантэнту і яго разнастайнасць, а таксама агульную глабальную моц карпарацыі. Аднак наступствы такога выдатковага набыцця, нароўні з выдаткамі на запуск уласнага стрымінгавага відэасэрвісу Disney+, яшчэ доўга будуць негатыўна ўплываць на фінансавую справаздачнасць. Зрэшты, боле дакладныя прагнозы з'явяцца толькі да 11 красавіка, калі карпарацыя прэзентуе Disney+ інвестарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930