Знайсці
20.03.2019 / 09:5723РусŁacБел

Пры атрыманні $4 тысяч хабару затрыманы галоўны архітэктар Мінска

фота Blizko.by

Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў абвінавачаны ў хабарніцтве старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, паведамляе сайт МУС

Размова пра Паўла Лучыновіча, які працаваў на пасадзе старшыні з лютага 2015 года.

Мужчыну затрымалі ў Мінскім раёне пасля атрымання $4 тысяч даляраў. Грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў чыноўніку перадала індывідуальны прадпрымальнік.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовай асобы Менгарвыканкама заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК РБ, у дачыненні да хабарадавальніка распачата крымінальная справа па ч.2 арт.431 (дача хабару ў буйным памеры) КК РБ.

Павел Лучыновіч нарадзіўся ў Мінску, скончыў архітэктурны факультэт БНТУ ў 2000 годзе. Працаваў начальнікам аддзела архітэктуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, затым — начальнікам аддзела горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, затым намеснікам старшыні камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930