Знайсці
19.03.2019 / 18:391РусŁacБел

Тадэвуша Кандрусевіча пасля аперацыі выпісалі з бальніцы

18 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны са шпіталя ў Беластоку (Польшча), дзе яму была паспяхова зроблена аперацыя, і цэлебраваў імшу за лекараў і за тых, хто маліўся за яго здароўе, паведамляе Catholic.by.

«З кожным днём адчуваю сябе ўсё лепш і магу без праблем хадзіць. Зразумела, што не на 5 ці 10 кіламетраў, але на працягу дня ў суме праходжу каля двух кіламетраў, за адзін раз пераадольваючы адрэзкі па 200—300 метраў. Спадзяюся, што дыстанцыя з кожным днём будзе павялічвацца. Гэта таксама рэкамендацыя дактароў, якія сцвярджаюць, што рух — найлепшая рэабілітацыя.

Разам з тым у гэтым нельга перастарацца. Вядома, яшчэ застаецца шмат абмежаванняў: практычна нельга сядзець і стаяць, згінацца, рабіць рэзкія рухі і г.д. Перыяд рэабілітацыі займае шмат часу і патрабуе абмежавання актыўнасці. Але я спадзяюся, што ўсё будзе добра», — паведаміў Кандрусевіч, а таксама падзякаваў усім, хто маліўся і моліцца за яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930