Даслаць навіну
Знайсці
19.03.2019 / 19:50 12

Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

На факультэце журналістыкі БДУ з'явіўся новы праект для студэнтаў. Там запусцілася «Акадэмія СБ» ад стваральнікаў «СБ. Беларусь сёння».

Кожны аўторак аўтары і кіраўнікі выдання сустракаюцца з навучэнцамі. Не студэнту трапіць туды нельга праз страх лектараў — гэта аўтар «Нашай Нівы» праверыў эмпірычна. 

19 сакавіка перад студэнтамі выступалі галоўны рэдактар Дзмітрый Жук, адыёзны журналіст Андрэй Мукавозчык і калумністка «Альфарадыё» Таццяна Сулімава. 

Студэнтаў журфака, дарэчы, такі падбор персон абурыў.

Павялічыць выяву

Прысутныя на лекцыі перадалі «Нашай Ніве» аўдыязапісы выступленняў гэтых асобаў. 

Павялічыць выяву

Мукавозчык злева, фота sb.by

Не сказаць, што парады работнікаў «СБ» унікальныя: яны раяць базавае — больш чытаць. 

Але прадстаўляем вашай увазе развагі Андрэя Мукавозчыка пра сваю ўласную асобу ў кантэксце крытычнай журналістыкі. 

Ён, у прыватнасці, упэўнены, што разумныя людзі ягонай творчасцю не абураюцца, а не любіць яго могуць толькі «людзі недумаючыя». 

«[…] Вы — апазіцыянер, вы не любіце ўладу. Яе мала хто любіць, сама ўлада ўладу не любіць. Гэта цяжкая і панылая работа, рукі апускаюцца. […]

Дык вось, калі ў вас ёсць думка, то вы можаце чыноўніка называць ідыётам, а апазіцыянера — нягоднікам.

Калі не, то гэта ўсё ператвараецца ў непрыгожае нешта. Непрыгожае, пошлае, некультурнае. Апраўданне вашай жорсткай пазіцыі — гэта ваша ўласная думка, за якую вы гатовыя не тое каб біцца — адстойваць. Не таму што я ў гэта веру, а таму што вось, вось і вось, патрэбны аргументы. Тады вам не вельмі страшна, што вас за вашыя матэрыялы будуць не любіць, магчыма. Таму што думаючыя людзі будуць з вамі спрачацца, а не любіць вас будуць людзі не думаючыя», — шчыраваў Мукавозчык. 

У тэму яго разваг Мукавозчыку падыграла калумністка «Альфарадыё» Таццяна Сулімава, якая сказала, што чытае яго, але не разумее, як яму «удаецца вось так, дакладна, называючы прозвішчы, пісаць». 

Імаверна, Сулімава мела на ўвазе калонкі да «справы БелТА», якія Мукавозчык штампаваў ледзь не штодзень. 

«Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць. Ну, мяркуючы па тым, што мне паказваюць, якія каменты на фэйсбуку. Але гэта віртуальныя гімнасты, тыя хто сядзіць у сацыяльных сетках, штангісты ва ўласнай галаве, барцы, якія ніколі не выходзілі на дыван. Вельмі лёгка, седзячы перад маніторам, лаяцца ў сацыяльную сетку. Цяжэй выйсці і нават перад невялікай аўдыторыяй нешта сказаць, не кажучы… Мне ж нецікавыя людзі, якія лаяцца», — шчыраваў Мукавозчык. 

«Мне было б балюча, калі б мяне асуджалі людзі, з якімі я гатовы аргументавана спрачацца. З усіх разумных людзей, якіх я ведаю, ніхто не прыйшоў і не сказаў, што «ты катэгарычна не маеш рацыю». Я не кажу па тактычных месцах, кшталту «тут ты дарма, а тут трэба было мацней». Я спрачаюся не ў прасторы эмоцый, а ў прасторы аргументаў», — падсумаваў ён. 

АЯ 

0
Танчык / адказаць
20.03.2019 / 15:55
Не, нават не ўяўляеце... Знайшоў, чым ганарыцца.
0
Эхо / адказаць
20.03.2019 / 19:30
Ненависть - сильное чувство. К муковозчикам с акуловичами отношения не имеет. 
0
Niemand / адказаць
21.03.2019 / 01:13
mikola ramanau / 20.03.2019 / 13:52  
"Niemand,! Czamu gety *sarcir* potym zaczynili ?..."  
---  
Зараз ужо дакладна не прыгадаю. Магчыма, праз гострую неадпаведнасць культурных узроўняў самаго аб'екту і мясцовага  жыхара-насельніцтва, але чамусьці *sarcir* на раёне не прыжыўся. А потым праз пару год ляснуў сэсэсэр, і нават ледзьве заўважныя да таго паросткі імкнення абарыгенаў да "прыгожага жыцця" на пэўны час зніклі гэць...  
...У першай палове 2000-х амаль на гэтагым месцы збудавалі "Максімус", які зараз працягвае існаванне пад выглядам "Еўраопта"... 
П.С. Сарцір там ёсць - сам перавяраў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31