Знайсці
19.03.2019 / 15:251РусŁacБел

Знойдзеная запіска затрыманага за масавае забойства ў галандскім Утрэхце. Паліцыя лічыць напад тэрактам

Паліцыя Нідэрландаў выявіла запіску ў машыне 37-гадовага ўраджэнца Турцыі Гекмана Таніса, якога затрымалі 18 сакавіка за стральбу ў трамваі ў горадзе Утрэхт.

Змест запіскі дазваляе казаць аб тым, што напад з'яўляўся спланаваным тэрактам, паведамляе АР са спасылкай на заяву паліцыі. Што канкрэтна ў ёй напісана, не раскрываецца.

Па словах следчых, яны таксама не валодаюць дадзенымі, якія паказваюць на тое, што злачынца загадзя ведаў каго-небудзь з сваіх ахвяр. Тым не менш паліцыя расследуе і іншыя магчымыя матывы Таніса, уключаючы асабістыя.

У выніку страляніны, адкрытай Танісам у трамваі, загінулі тры чалавекі, яшчэ пяць чалавек атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930