Знайсці
19.03.2019 / 15:223РусŁacБел

Пашынян: Прызначэнне генеральнага сакратара АДКБ без згоды Арменіі будзе значыць, што АДКБ не існуе

kremlin.ru

Абмеркаванне па пытанні прызначэння новага генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы працягваецца, новы генеральны сакратар АДКБ не будзе прызначаны без згоды Ерэвана, і армянскі бок займае па гэтым пытанні канструктыўную пазіцыю, заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, піша «Інтэрфакс».

«Не можа быць прызначэння без удзелу і згоды Арменіі. Гэта будзе азначаць, што АДКБ не існуе», — сказаў Пашынян на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Паводле яго слоў, пазіцыя Ерэвана па пытанні прызначэння новага генеральнага сакратара АДКБ «вельмі канструктыўная».

«Мы лічым, што гэты тэрмін наш. Нашы партнёры не згодныя, кажуць, што гэтае пытанне не адрэгулявана. Мы кажам, што тады да прызначэння новага генеральнага сакратара давайце ў статуце АДКБ удакладнім: калі па нейкіх прычынах тэрмін застаецца незавершаным, то як павінна рэгулявацца пытанне? І, здаецца, мы прыйшлі да згоды па гэтым пункце».

Вакансія генеральнага сакратара АДКБ утварылася пасля таго, як Арменія датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які адпрацаваў на гэтай пазіцыі толькі паўтара года з трох.

Арменія настойвае, каб і наступныя паўтара года генеральным сакратаром АДКБ быў прадстаўнік яе краіны.

Мінск прапанаваў на месца старшыні Станіслава Зася — дзяржсакратара Рады бяспекі. Ён атрымаў падтрымку ад астатніх кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у АДКБ, але толькі не ад Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930