Знайсці
19.03.2019 / 12:244РусŁacБел

Каб разруліць затор на Нямізе, кіроўцы рассоўвалі агароджу і самі рэгулявалі рух ВІДЭА

З 23 лютага пачалася рэканструкцыя вуліцы Багдановіча ад моста праз Свіслач да вуліцы Архітэктара Заборскага. Праз гэта рух на гэтым участку адбываецца толькі па адной паласе ў кожным кірунку. Дарожнікі спадзяюцца справіцца да мая. Аднак цяпер любое ДТЗ на гэтым адрэзку прыводзіць да транспартнага калапсу. 

Так здарылася і 18 сакавіка. Як перадае onliner.by, прыкладна а 19-й, у гадзіну пік, ля моста праз Свіслач здарылася дробнае ДТЗ. Як аказалася, адзін з аўтамабіляў — удзельнікаў ДТЗ быў аформлены на юрасобу, таму скласці еўрапратакол і хуценька раз'ехацца кіроўцам не ўдалося, давялося чакаць ДАІ. 

Утварыўся агромністы затор. Але кіроўцы аўтамабіляў, якія трапілі ў пастку, не разгубіліся — выйшлі з аўто, адсунулі адгараджальныя блокі, такім чынам вызваліўшы адну паласу, па якой паступова аднавіўся рух транпарту. 

У ДАІ папярэдзілі, што выходзіць на праезджую частку забаронена, акрамя месцаў, адмыслова адведзеных для гэтага. Калі з нейкай прычыны трэба выйсці на дарогу, рэкамендуецца выкарыстоўваць адмысловыя камізэлькі, якія павышаюць бачнасць чалавека на дарозе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930