Знайсці
19.03.2019 / 11:19РусŁacБел

Мінула 155 год з дня смерці Каліноўскага, на выхадных у Вільні пройдуць урачыстасці, прысвечаныя гэтай даце

Шаноўныя сябры, запрашаем узяць удзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 155-м угодкам з дня сьмерці кіраўніка паўстаньня 1863—1864 гадоў на землях Літвы і Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Урачыстасьці будуць адбывацца 22—23 сакавіка ў Вільні. 

22 сакавіка 

А 10.30 на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касьцёла Сьв. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.

Пасьля ўрачыстасці, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытваньне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукішскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.

23 сакавіка 

13.30 — збор удзельнікаў на вуліцы Сьвятога Ігната, 11 (Šv. Ignoto gatvė);

13.45 — пачатак шэсьця на Лукішскі пляц; 

14.20 — пачатак урачыстасьцяў на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė);

16.00 — гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863—1864 гадоў у Нацыянальным музэі Літвы (Arsenalo gatvė, 3); 

18.00 — Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė, 17A). 

Арганізатары ўрачыстасцяў: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клюб «Сябрына», Таварыства беларускай культуры ў Літве, Беларуская нацыянальная памяць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930