Знайсці
19.03.2019 / 10:09РусŁacБел

Топ-менеджары буйнога банка на адзін дзень стануць кансультантамі 

БПС-Сбербанк так сустрэне Міжнародны дзень кліента. Топ-менеджары банка 19 сакавіка будуць абслугоўваць наведнікаў аддзяленняў Мінска і абласных цэнтраў у якасці фінансавых кансультантаў.

Сустракаць кліентаў будуць сябры праўлення банка. Топ-менеджары пракансультуюць па любых пытаннях і пагутараць на тэмы асабістых фінансаў. Так банк хоча падзякаваць за супрацу, паказаць значнасць кожнага кліента і атрымаць зваротную сувязь.

Топ-кансультанта можна будзе сустрэць у аддзяленні ў цэнтры Мінска (б-р Мулявіна, 6) з 11 да 12 гадзін. У гэты ж час сябры праўлення будуць адказваць на пытанні гасцей у Брэсце (вул. Міцкевіча, 10), Віцебску (вул. Леніна, 26/2), Гомелі (вул. Сялянская, 29а) і Гродна (вул. Першага Мая, 2/2). Трохі раней — з 10 да 11 гадзін — банкаўская гемба пройдзе ў Магілёве (пр-т Пушкінскі, 24).

Разам з топ-менеджарамі наведнікам будуць дапамагаць беларускія артысты. У Мінску «зорную кансультацыю» правядуць Аляксандр Саладуха і Тэа. У Брэсце будзе Георгій Калдун, у Гродне — Яўген Булка, а ў Гомелі — Аляксей Хлястоў. Віцебск наведае спявачка Улада, а Магілёў — Саша Нэма.

Наведнікаў таксама чакаюць падарункі — кнігі па фінансавай пісьменнасці.

«Мы хочам падкрэсліць, наколькі важны для нас кожны кліент, і яшчэ раз падзякаваць тым, хто абраў нас у якасці фінансавага партнёра, хто не застаецца абыякавым да дзейнасці банка і дапамагае ствараць інавацыйныя і перадавыя прадукты. Найлепшы падарунак — ведаць, што нашы дзеянні маюць станоўчы водгук і адпавядаюць чаканням», — патлумачыў сутнасць ініцыятывы старшыня праўлення БПС-Сбербанка Ігар Мяркулаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930