Знайсці
18.03.2019 / 19:4425РусŁacБел

Пуцін пра анексію Крыма: Расія паказала, як умее сябе любіць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што сітуацыя з анексіяй Крыма стала сведчаннем «здольнасці Расіі абараніць і любіць сябе».

Пра гэта ён сказаў у ходзе сустрэчы з «грамадскасцю» на тэрыторыі анексаванага Крыма, паведамляе журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

«Крымская вясна — гэта новая вяха, таму што яна паказала і нам самім, і ўсяму свету, што Расія ўмее сябе саму любімую любіць і абараняць свае інтарэсы. І мы адштурхоўваемся пры гэтым ад інтарэсаў нашых людзей. Гэта самае прынцыповае», — сказаў Пуцін.

Пуцін паабяцаў забяспечыць Крым у дастатковай ступені вадой таксама, як паўвостраў «сёння забяспечаны электрычнасцю», а таксама распарадзіўся прадумаць меры падтрымкі турыстычнай галіны Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930