Знайсці
18.03.2019 / 19:15РусŁacБел

Жыхары Наваполацка атрымліваюць фэйкавыя паведамленні пра масавае атручэнне дзяцей напоямі

Жыхарам Наваполацка стаў прыходзіць фэйк у вайберы з інфармацыяй пра тое, што ў інфекцыйным аддзяленні гарадской бальніцы Наваполацка памёр хлопчык, паведамляе «Вектар ТБ».

У паведамленні гаворыцца пра тое, што ён выпіў напой «Тархун», пасля чаго ў яго была інтаксікацыя, 2 дні комы і што выратаваць яго не ўдалося. Таксама ў паведамленні была інфармацыя, што цяпер у рэанімацыі з пятніцы пад кропельніцай ляжыць дзяўчынка і яшчэ шмат іншых дзяцей.

Аказалася, што інфармацыя фэйкавая.

— Факты, якія распаўсюджваюць у сацыяльных сетках, не маюць ніякага пацверджання. Хтосьці правакуе і стварае нездаровую абстаноўку, — сказаў тэлеканалу намеснік галоўнага лекара Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Ігар Мужычэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера