Знайсці
18.03.2019 / 17:173РусŁacБел

На Гарадзеншчыне трое чалавек памерлі пасля ўжывання шклоачышчальніка і тасолу

У Лідзе следчыя праводзяць праверку па факце смерці 31-гадовага і 37-гадовага жыхароў горада. Іх целы без прыкмет гвалтоўнай смерці выявілі 15 сакавіка ў кватэры. Там жа знайшлі пластыкавыя каністры са шклоачышчальнікам. Пры гэтым у адной з каністраў частка вадкасці адсутнічае.

Папярэдняя версія здарэння — атручэнне.

Падобнае здарэнне адбылося і ў іншым раёне Гродзенскай вобласці. У Іўі следчыя праводзяць праверку па факце атручэння 52-гадовага і 60-гадовага жыхароў раёна. Адзін з мужчын памёр, а другому працягваюць аказваць дапамогу. 15 і 16 сакавіка пасля працоўнага дня абодва мужчыны ўжывалі тасол. Палімерная ёмістасць з рэшткамі тасолу канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930