Даслаць навіну
Знайсці
18.03.2019 / 16:47 20

Як адсвяткаваць Дзень Волі? Аргкамітэт прапануе з усіх гарадоў сабрацца на канцэрт у Гродне і зладзіць феерверкі па ўсёй Беларусі 

Аргкамітэт святкавання Дня Волі — 2019 апублікаваў свае прапановы на 25 Сакавіка. 

Павялічыць выяву

Арганізатары святкавання канстатуюць, што была атрыманая канчатковая адмова па ўсіх годных пляцоўках для святкавання Дня Волі — 2019 у Мінску. Таму яны вырашылі адмовіцца ад пляцоўкі на Бангалор (і іншых падобнага кшталту) прычынах таго, што яны не адпавядаюць маштабу і характару імпрэзы.

Альтэрнатыўныя варыянты

1. Святочны канцэрт у Горадні

Другая сталіца БНР у гэтым годзе стане адным з галоўных цэнтраў святкавання. 23 сакавіка ў Каложскім парку, з 13:00 па 17:00 адбудзецца дазволены святочны мітынг і канцэрт.

2. Сцягі і гербы БНР

Прапануюцца паказаць свой удзел у свяце, а таксама любоў і павагу да беларускай нацыянальнай сімволікі.

Яе можна

  • вывесіць на сваім балконе
  • завесіць акно ў сваёй кватэры
  • змясціць у сваім аўта
  • усталяваць у двары прыватнага дому.

3. Вялікі супольны салют

Увечары 25 сакавіка, роўна а 21:00 можна далучыцца да святочнага феерверку.

Для гэтага дастаткова:

  • набыць феерверк у любой легальнай краме піратэхнікі
  • запусціць яго, згодна з інструкцыяй па бяспецы на пакунку.

4. Кветкі да дома на Валадарскага, 9

У любы час 25 сакавіка прынесці кветкі да дома на Валадарскага 9 у Мінску, дзе была падпісаная 3-ая ўстаўная грамата БНР.

5. Наведаць мітынг 24 сакавіка

Некалькі палітычных партыяў на чале з сацыял-дэмакратычнай БСДП падалі заяўку на мітынг напярэдадні свята — 24-ага сакавіка.

2
Звыклы беларус / адказаць
18.03.2019 / 22:31
Злрбны бурацін,
не перажывай - кали твае там ёсьць - вернуць з працэнтами ! а кали няма - дадуць табе пад прОцэнты, закапаеш на Поли ЦудаУ! 
2
Nokia / адказаць
18.03.2019 / 23:31
Палітычны тролінг ад Лукашэнкі. Спачатку тролілі апанентаў Бангалорам, цяпер у Гародню паслалі. А Белавус што думаў, што можа дыктаваць умовы Лукашэнку ? Пэўна забыўся як яго Арт Сядзібу ганялі з памяшкання ў памяшканне, скасоўваючы дамову на здым. 
0
Аляксандр comrade / адказаць
19.03.2019 / 06:43
Сча прибегут отбеливатели и объяснят, что это путин с Бабичем запретили, а рыгорыч хороший
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30