Знайсці
18.03.2019 / 14:536РусŁacБел

Улады Гродна дазволілі святкаванне #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі

Дзень Волі 2018 года ў Мінску. Фота belsat.eu.

Святкаванне 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу, 23 сакавіка, у Каложскім парку Гродна, паведамляе Радыё Свабода.

Праграма разлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць спіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.

«У нас вялікі фармат святкавання: фудзоны, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сімволіка, датычная мерапрыемства, і любая зарэгістраваная», — адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства Вадзім Саранчукоў.

Пачынаецца збор сродкаў на мітынг і канцэрт у Гродне. Як можна ахвяраваць грошы, стане вядома 19 сакавіка.

Улады далі адказ на чарговую заяўку пяці гродзенскіх актывістаў у апошні магчымы паводле заканадаўства дзень, 18 сакавіка. Каложскі парк нешматлюдны і аддалены ад цэнтра. Першую заяўку, каб адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібера ў цэнтры горада, Гродзенскі гарвыканкам не задаволіў.

Сёлета гарадзенцам трэці раз запар далі дазвол на святкаванне ўгодкаў абвяшчэння БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930