Даслаць навіну
Знайсці
18.03.2019 / 14:10 13

«Народнай Волі» не хапае 2000 падпісчыкаў 

Сярод друкаваных незалежных газет «Народная Воля» лічыцца лідарам. Яе разавы тыраж — больш за 23.000 экзэмпляраў. Але гэтага недастаткова для бесперабойнага выхаду выдання ў другім квартале — выраслі тарыфы на паліграфічныя паслугі, падскочылі цэны на паперу, транспартныя і іншыя расходы. Выйсце адно — павялічыць кола падпісчыкаў на 2000 чалавек.

Працягнуць руку дапамогі «Народнай Волі» могуць прыхільнікі «Нашай Нівы» — у нас агульныя мэты, мы з’яўляемся даўнейшымі партнёрамі. Таму адгукніцеся, сябры!

Кошт месячнай падпіскі на «Народную Волю» — 7 рублёў 20 капеек. Індывідуальны індэкс — 63222. Каб атрымліваць газету з 1 красавіка, неабходна аформіць падпіску да 27 сакавіка. Зрабіць гэта можна ў любым паштовым аддзяленні ці ў спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку». Магчыма гэта таксама праз сістэму АРІП, запоўніўшы на сайце www.nv-online.info альбо на сайце belpressa.by электронны бланк падпіскі і аплаціць карткай.

«Народная Воля», як і «Наша Ніва», — за адраджэнне Беларусі, за ўмацаванне дэмакратыі, за захаванне правоў чалавека.

Разам умацуем тыраж «Народнай Волі»!

1
Міхась, Віцебск / адказаць
22.03.2019 / 22:06
Набываю ў кіёсках шмат гадоў:) Сустракаюцца дзіўныя  матэрыялы часам. Накшталт таго што "мы спыталіся у Лукашэнкі пра савецкія ўклады"(смелыя якія!) І далей цэлая справаздача на гэтую тэму:) 
3
Ганулька / адказаць
25.03.2019 / 15:38
"Народная волея неплохая газета. Недавно была полезная информация про ФГДС (интервью со специалистом из "Лодэ"). Интересные интервью постоянно появляются.
0
Яўген Знарок / адказаць
27.03.2019 / 06:37
Сябры, так і не ўцяміў, як падпісацца на папяровую версію. Абнавіце інфу на сайце (перш-наперш НВ), кск!

1. Зрабіце вялікую кнопку "ПАДПІСАЦЦА" на сваім сайце
2. Дапоўніце раздзел "Падпісацца на папяровую версію", бо чалавеку, які раней не падпісваўся, абсалютна незразумела, што рабіць з гэтым падпісным індэксам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30