Знайсці
18.03.2019 / 11:589РусŁacБел

Брытанскія навукоўцы канчаткова вызначылі асобу Джэка Трыбушыльніка: ім аказаўся імігрант з Польшчы

Навукоўцы з Ліверпульскага ўніверсітэта імя Джона Мурса заявілі, што з вялікай доляй імавернасці вызначылі сапраўдную асобу Джэка Трыбушыльніка — серыйным забойцам быў польскі імігрант Аарон Касмінскі, які працаваў цырульнікам. Пра гэта паведамляе газета The Sun.

Эксперты вызначылі асобу маньяка, які дзейнічаў у лонданскім раёне Уайтчэпел у другой палове 1888 года, вывучыўшы аналіз ДНК з насоўкі, якая ўтрымлівала як кроў забойцы, так і адной з яго ахвяр — Кэтрын Эдоўс. «Мы ўпершыню дэталёва прадстаўляем сістэматычны малекулярны аналіз адзінага фізічнага доказу, звязанага з забойствамі Джэка-Трыбушыльніка», — адзначаюць даследчыкі ў Journal of Forensic Sciences.

Асобу злачынцы, які расправіўся прынамсі з пяццю прастытуткамі з трушчоб, вызначылі шляхам параўнання фрагментаў мітахандрыяльнай ДНК з насоўкі з фрагментамі, узятымі ў жывых нашчадкаў Касмінскіх. Выяўленне профіляў на адным доказе «павышае статыстычную імавернасць поўнай ідэнтыфікацыі і пацвярджае тэзіс пра тое, што насоўка з'яўляецца сапраўднай», гаворыцца ў справаздачы навукоўцаў. Пры гэтым адзначаецца, што яна звязана з забойствам не толькі Эдоўс, але і Элізабэт Страйд.

Сведчанні, якія тычацца датычнасці Касмінскага да забойстваў, упершыню прадставіў ў 2014 годзе адзін з аўтараў гэтага даследавання — дацэнт малекулярнай біялогіі ў ліверпульскім універсітэце Яры Лаўхелайнен. Свае доказы ён апісаў у кнізе Naming Jack the Ripper. Аднак у той час ён падпаў пад крытыку генетыкаў за тое, што не раскрыў дастаткова тэхнічных дэталяў свайго аналізу.

Раней у ліку падазраваных да жахлівых забойстваў у Уайтчэпеле, акрамя ўраджэнца Польшчы, называліся развозчык мяса Чарльз Ален Лечмер, школьны настаўнік Мантэгю Джон Друіт, што скончыў жыццё самагубствам; цырульнік Джордж Чэпмен, павешаны за атручванне трох сваіх жонак; ліверпульскі гандляр бавоўнай Джэймс Мебрык, забіты ўласнай жонкай, і шэраг іншых.

Мянушка Джэк-Трыбушыльнік была ўзята з ліста, які трапіў у лонданскае агенцтва навін ад імя забойцы. З пачатку XX стагоддзя гісторыя забойцы з Уайтчэпела была расказана ў дзясятках фільмаў і літаратурных твораў.

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930