Знайсці
18.03.2019 / 06:316РусŁacБел

Памёр Дзік Дэйл — аўтар аднаго з самых пазнавальных хітоў ХХ стагоддзя

Ён быў каралём сёрф-року, а ягонымі продкамі былі ліванцы, палякі і беларусы.

Mike Burns, flickr.com

Амерыканскі гітарыст Дзік Дэйл памёр ва ўзросце 81 года.

Яго сапраўднае імя было Рычард Энтані Мансур, ён нарадзіўся ў 1937 годзе ў Бостане ў сям'і выхадцаў з Лівана (па бацьку), Польшчы і Беларусі (па лініі маці).

Дэйл вядомы як заснавальнік музычнага стылю сёрф-рок, які стаў папулярны ў 1960-х дзякуючы такім групам як The Beach Boys і The Ventures. За гады музычнай кар'еры ён выпусціў 11 альбомаў і 14 зборнікаў.

Ягоны галоўны хіт 1962 года Misirlou выкарыстаў Квенцін Таранціна для «Крымінальнага чытва».

Арыгінальнае выкананне 1963 года

У апошнія гады Дзік Дэйл змагаўся з ракам прамой кішкі, пакутаваў на дыябет і меў праблемы з пазванкамі. Нягледзячы на ​​хваробу, ён актыўна гастраляваў і нават запланаваў выступы на май і летнія месяцы. Медыцынская страхоўка не пакрывала выдаткі на лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930