Знайсці
17.03.2019 / 12:24РусŁacБел

Падслухана. У аўтобус Бабруйск—Глуск уваходзяць два пажылыя пасажыры…

У аўтобус Бабруйск—Глуск уваходзяць два пажылыя пасажыры. Адзін пацвельваецца з другога:

— Што плечы расправіў? Мо жэншчыну ўбачыў?

Ягоны суразмоўца скрушліва махае рукой:

— Ат, перагарэла ўсё!

— Ну, нос жа чырвоны! — не супакойваецца першы.

— Такі як і ў цябе! — не здаецца другі.

— Які не Панцялей, а ля жанчыны весялей!

— А ты, Сцяпане, усё такі ж — смешачкі строіш, — далучаецца да размовы бабуля.

— Я вас нешта не пазнаю.

— Дык мо на бацькаўшчыну з’ездзім?

— А, Галя! З твару то пазнаў, а так то не. Насця шчэ жывая?

— Жывая.

— А Мішка і брат яго, што ў міліцыі рабілі?

— Жывыя.

— Такі ж тарбахват гэты Мішка! А брат яго — дык зусім заўзятар!

— Хто?

— Заўзятар! За ўзяткі сядзеў!

Таццяна Барысік

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930