Знайсці
16.03.2019 / 23:1312РусŁacБел

Сабчак прызналася, чаму расcталася з Вітарганам

Ксенія Сабчак з сынам Платонам. Фота @xenia_sobchak

Тэлевядучая Ксенія Сабчак распавяла, чаму рассталася з акцёрам Максімам Вітарганам. Пра гэта піша Лента.ру са спасылкай на інтэрв'ю з ёй, якое выйшла ў эфіры тэлеканала НТВ у суботу, 16 сакавіка.

Сабчак патлумачыла, што паступова назапашваліся ўзаемныя прэтэнзіі і крыўды, і аднойчы яны з Вітарганам прынялі рашэнне развесціся.

«Штосьці не зрабіў, не правёў, не купіў кветак. Ты нешта не так — у бігудзі прыйшла або агрызнулася. Гэта пачынае назапашвацца і з'ядаць нешта вельмі важнае», — распавяла тэлевядучая. Пры гэтым яна падкрэсліла, што расстанне — гэта «супольная адказнасць».

Раней у сакавіку Вітарган паведаміў, што яны з Сабчак даволі даўно жывуць асобна і «кожны сваім жыццём». Пры гэтым ён падкрэсліў, што яны не дзеляць маёмасць і дзіця, «якога працягваюць гадаваць як любячыя яго бацькі».

У лютым Сабчак распавяла, што незалежна ад таго, разам яны з Вітарганам ці не, ён заўсёды застанецца для яе родным чалавекам і татам іх сына. Яна таксама дадала, што добра кантактуе з дзецьмі Вітаргана ад першага шлюбу і знаёмая з яго былой жонкай. На пытанне пра свайго сына Платона яна адказала, што зробіць усё для яго шчасця.

21 студзеня ў адным з маскоўскіх рэстаранаў паміж Максімам Вітарганам і рэжысёрам Канстанцінам Багамолавым адбыўся канфлікт. Тэлевядучая прыехала ў кавярню разам з Багамолавым. Пасля з'яўлення яе мужа паміж мужчынамі пачалася бойка на глебе рэўнасці, у выніку рэжысёр атрымаў пералом носа ў двух месцах. Пазней з'явілася відэа бойкі.

Муж Сабчак у цэнтры Масквы зламаў нос вядомаму рэжысёру праз рэўнасць ВІДЭА

Ксенія Сабчак рассталася са сваім мужам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера