Знайсці
16.03.2019 / 14:5415РусŁacБел

Беларуская гімнастка ў дарагой ФОТАсесіі: шыкоўная яхта ў Манака і ўпрыгажэнні на пару мільёнаў

У нашай мастацкай гімнасткі Кацярыны Галкінай на рахунку не адзін яркі фотасет. Сярод любімых, як піша by.tribuna.com, яна называе фотасесію ў Манака, якая па кошту упрыгожванняў і выдатках прэтэндуе на статус найдаражэйшых у гісторыі беларускага спорту.

На фотаздымках, якія Кацярына два гады таму выклала ў сябе ў Instagram, гімнастка паўстае ў некалькіх вобразах. Сам фотасет адбываўся на раскошнай яхце.

22-гадовая Галкіна — шматразовая прызёрка чэмпіянатаў Еўропы і свету па мастацкай гімнастыцы, адна з галоўных надзей Беларусі на Алімпіядзе ў Токіо. У студзені атрымала званне «Заслужаны майстар спорту РБ».

Для каго фотасесія?

Галкіну фатаграфавалі ў 2017 годзе для 13-га нумару глянцавага часопіса WStory, які выходзіць штоквартал адначасована на рускай і англійскай мовах. Цікава, што рэдакцыя выдання знаходзіцца і ў Мінску, і ў Парыжы. На той момант тыраж складаў 10 тысяч. У часопісе публікуюцца матэрыялы пра сям'ю, моды, псіхалогію, падарожжы, мастацтва, а таксама інтэрв'ю з вядомымі асобамі: спартсменамi, бізнесменамі, дзяржаўнымі дзеячамі. Пры гэтым выданне пазіцыянуе сябе як вядучы глянцавы часопіс Беларусі.

«Здымкі вокладкі для часопіса WStory, галоўным рэдактарам якога з'яўляецца мая добрая сяброўка Вера Камянкова. Той выпадак, калі ўсе лакацыі, строі, каштоўнасці і іншыя атрыбуты былі адабраны загадзя. Працавала міжнародная каманда, і я атрымала масу задавальнення ад здымкаў», — пісала пра фотасесію Кацярына. Інтэрв'ю на дзвюх мовах і фатаграфіі з Галкінай занялі 25 старонак часопіса з 410.

Фотаздымкі зроблены на тэлефон

У прэўю да нумара было напісана, што ўпершыню ў гісторыі беларускага глянцу фота для вокладкі рабілася на мабільны тэлефон. Няцяжка здагадацца, што фотасесія мела рэкламны характар. Калі верыць часопісу, то ўсе здымкі зрабілі на Huawei P10 Plus, які сёння каштуе ў раёне тысячы рублёў. У асноўнай камеры тэлефона выкарыстоўваюцца модулі на 20 Мп (чорна-белы) і 12 Мп (каляровы).

Яхта за 50 мільёнаў даляраў

Менавіта такі кошт судна заяўлены ў гэтым нумары часопіса.

Яхта носіць імя «Dowble Down». Яна была спушчана на ваду ў 2010 годзе і належыць кампаніі «Yacht Charter Fleet», якая займаецца арэндай якт у Манака. Даўжыня яхты складае 65 метраў, крэйсерская хуткасць — 12 вузлоў (22 км/г). Экіпаж судна складаецца з 19 чалавек. На борт тут гатовы прыняць 12 гасцей, якіх размесцяць у дзевяці каютах. На «Dowble Down» ёсць трэнажорная зала, кінатэатр, джакузі на палубе, ліфт, кандыцыянер і інтэрнэт — куды ж без яго ў моры.

Улетку яхта курсіруе па Міжземнамор'і, а зімой адпраўляецца ў раён Карыбскіх астравоў. Кошт арэнды «Dowble Down» пачынаецца ад $400 тысяч у тыдзень.

Дарагія ўпрыгажэнні

«Ювелірныя ўпрыгажэнні, кошт якіх нават неяк няёмка называць. […] Брыльянты, гадзіннік і ўсё іншае (французскай фірмы — Diamant Factory) — два мільёны. Ясна, даляраў», — паведамляла Кацярына.

Фота: інстаграм Кацярыны Галкінай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930