Знайсці
16.03.2019 / 13:326РусŁacБел

Стала вядома, колькі грамадзян Украіны зможа прагаласаваць у Беларусі на выбарах прэзідэнта

Ігар Кізім.

Каля 13 тысяч украінскіх грамадзян, якія маюць права выбарчага голасу, пражывае ў Беларусі. Для іх будуць створаны два выбарчыя ўчасткі: у пасольстве Украіны ў Мінску і ва ўкраінскім консульстве ў Брэсце.

Пра гэта, як піша БелТА, паведаміў 15 сакавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім на прэзентацыі тэлеканала «UATV».

Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 31 сакавіка з 8.00 да 20.00. Пасол звярнуў увагу, што практыкі датэрміновага галасавання ва Украіне няма.

Выбарчая камісія будзе працаваць штодня, у тым ліку на выходных, ва ўкраінскім пасольстве з 10 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін. Тут ўкраінскія грамадзяне, якія пражываюць і знаходзяцца ў Беларусі, змогуць праверыць наяўнасць свайго прозвішча ў спісах для галасавання. Гэта можна зрабіць і ў рэжыме онлайн.

Украінцам ў Беларусі, як і ў іншых краінах, можна будзе галасаваць толькі пры наяўнасці замежнага, дыпламатычнага або службовага пашпартоў. Прыехаць у Беларусь з унутраным украінскім пашпартам можна, гэта прадугледжана заканадаўствам, але галасаваць па такім унутраным дакуменце за мяжой немагчыма».

Пасол падкрэсліў, што ва Украіне складзены рэестр ўкраінскіх грамадзян, якія маюць права прыняць удзел у выбарах. Ён звярнуў увагу, што ўнесці змены ў рэестр можна ўключна па 23 сакавіка, за тыдзень да выбараў.

Ігар Кізіма адзначыў, што ў ходзе выбараў на выбарчых участках могуць прысутнічаць члены выбарчай камісіі, прадстаўнікі ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты і тыя, хто галасуе. «Усе, хто мае намер назіраць за ходам выбараў, не ў залежнасці ад месца знаходжання выбарчых участкаў — ва Украіне або за мяжой, павінны загадзя зарэгістравацца ў ЦВК Украіны», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930