Знайсці
16.03.2019 / 10:204РусŁacБел

Расійскі актывіст, які выступаў за павышэнне нараджальнасці, асуджаны за згвалтаванне 13-гадовай дачкі

Жыхару Новасібірска прысудзілі 13 гадоў калоніі строгага рэжыму за згвалтаванне уласнай непаўналетняй дачкі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне vn.ru.

Па версіі следства, Максім Паляшчук пачаў гвалтаваць дзяўчынку, калі ёй было 13 гадоў. Пару гадоў яна маўчала, бо баялася, што ёй не павераць.

Мужчына актыўна выступаў за павышэнне нараджальнасці і здаровы лад жыцця.

«Маса людзей бачылі валанцёрскую дзейнасць Максіма і нашай сям'і. Ён удзельнічаў у руху супраць абортаў, за ўмацаванне маральнасці, цвярозасці <…> Яна паклёпнічае на бацьку. Робіць гэта для мамы, якая хоча знішчыць бацьку і ўсіх нас», — заявіла бабуля дзяўчынкі, маці Максіма.

Сама пацярпелая на фінальнае пасяджэнне не прыйшла. А яе асуджанага за педафілію бацьку ўзялі пад варту ў зале суда. Фігурант быў гатовы да такога выніку: прыйшоў з рэчамі.

«Я цябе вельмі люблю, ты найлепшы сын і бацька! Беражы цябе Бог!» — казала яму маці.

Абвінавачаны мае намер абскардзіць прысуд.

Сюжэт на відэа — з 0:35.

Чытайце таксама:
У Расіі асудзілі манаха-педафіла: 87 эпізодаў. Епіскап спрабаваў схаваць яго ў Тайландзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930