Знайсці
15.03.2019 / 21:557РусŁacБел

Сяргей Цяцерын і спявачка Алеся з’яўляюцца суўладальнікамі ТНТ-International

З'явіўшыся на тэлеэкранах у канцы 2008 года, расійскі тэлеканал ТНТ хутка набыў даволі значную беларускую тэлеаўдыторыю. Аднак у 2011 годзе вакол тэлеканала сталі адбывацца дзіўныя рэчы, у выніку чаго ён знік з беларускіх кабельных сетак.

Аднак у 2015 годзе ТНТ як ні ў чым не бывала вяртаецца ў беларускае тэлевяшчанне.

На гэты раз канал атрымаў назву ТНТ-International, а яго беларускім рэтранслятарам стала фірма ТАА «Трыа Медыя». З арыгінальнага расійскага кантэнту сталі выразаць абсалютна любыя згадкі Беларусі, нават станоўчыя.

Беларускі праваўладальнік ТНТ — прыватная фірма ТАА «Трыа Медыя» — была зарэгістраваная ў кастрычніку 2013 года. Яе дырэктар — Сяргей Булацкі, прадстаўнік вядомай у журналісцкіх колах дынастыі Булацкіх.

У пачатку 1990-х Булацкі займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржтэлерадыё. Пасля 1994 году Сяргей Булацкі працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, у 2002-2007 гадах быў намеснікам міністра інфармацыі, пасля чаго стаў дырэктарам «НТВ-Беларусь».

Калі ў 2010 годзе з эфіру «НТВ-Беларусь» выразалі «Хросных бацек», дырэктар тэлеканала Сяргей Булацкі проста адмовіўся ад каментароў. Цэнзуру на ТНТ-International ён патлумачыў тым, што нібыта гэта міжнародная версія канала, якую рэдагуе непасрэдна расійскі офіс ТНТ. У рэчаіснасці, міжнароднай версіяй канала з'яўляецца ТНТ-Comedy, адкуль кантэнт, натуральна, не выразалі. ТНТ-International — выключна беларуская рэдакцыя канала.

Асноўнымі далямі ў праве ўласнасці валодаюць двое вядомых грамадзян Беларусі: Сяргей Цяцерын (трымальнік 40% долі ТНТ-International) і Вольга Мінец (39.9% долі). Астатняя частка ўласнасці кампаніі належыць фірме ТАА «АМГ-Інформ», вынікае з даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб.

Сяргей Цяцерын у розны час займаў пасады першага намесніка міністра спорту, памочніка прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Сяргей Цяцерын — злева, фота: Tut.by.

Цяпер Сяргей Цяцерын узначальвае Беларускую тэнісную федэрацыю.

Вольга Мінец больш вядомая грамадскасці як спявачка Алеся.

Дарэчы, муж Алесі, бізнэсмен Леанід Мінец, валодае тэлеканалам «БелМузТВ», які атрымаў ліцэнзію на прадукцыю канала ТНТ4 і цяпер транслюе архіўныя праграмы і раннія сезоны серыялаў ТНТ. Дырэктарам канала «БелМузТВ» з'яўляецца Аляксандр Капёнкін, што ўзначальваў галоўную дырэкцыю «Беларусь-1»

Але і гэта яшчэ не ўсё. «БелМузТВ» і «ТНТ-International» уваходзяць у адзіны холдынг, гендырэктарам якога да нядаўняга часу з'яўляўся экс-муж экс-памочніцы прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, былы намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі і кіраўнік АТН, а цяпер — дырэктар «Беларусь-24» Аляксандр Мартыненка.

Паводле belsled.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930