Знайсці
15.03.2019 / 20:53РусŁacБел

Абчысціў бар, каб адыграцца ў казіно. Мінчук забраў з працы больш за 2 600 рублёў

Мінчук абчысціў касу бара, дзе працаваў, каб адыграцца ў казіно. Ён вынес з месца працы больш за 2 600 рублёў і частку зноў паспеў спусціць ў ігральнай установе, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся ўладальнік сталічнага бара, заявіўшы, што з касы знікла гатоўка ў памеры 2624,5 беларускага рубля. Аператыўнікі высветлілі, што грошы ўзяў 30-гадовы супрацоўнік установы. Пасля змены ён прайграў у ігральным клубе і вырашыў узяць усе даступныя грошы з касы бара, каб адыграцца. Частку грошай ён паспеў спусціць у адной з ігральных устаноў сталіцы і перабраўся ў іншае казіно, дзе яго і затрымала міліцыя. Раней мужчыну ніколі не прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930