Знайсці
15.03.2019 / 14:5613РусŁacБел

Польскія СМІ: ЗША не будуць размяшчаць у краіне «Форт Трамп»

Фота з твітара Дональда Трампа, Дуда — злева

Ураду Польшчы не ўдалося пераканаць ЗША, каб размясціць пастаянную вайсковую базу ў краіне, паведамляе Wyborcza.

Паводле выдання, Міністэрства абароны Польшчы на мінулым тыдні атрымала адказ ад Мінабароны ЗША, у якім раней агучаныя прапановы Варшавы, якія мелі на ўвазе павелічэнне прысутнасці ЗША на польскай тэрыторыі, а таксама змены «ратацыйнай прысутнасці» на пастаянную — як у Германіі — «не цалкам адпавядаюць чаканням Польшчы».

У дадзены момант у Польшчы знаходзіцца танкавая брыгада арміі ЗША (4,5 тысячы салдат), а таксама батальён НАТА, аснову якога складаюць амерыканскія вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930