Знайсці
15.03.2019 / 11:0862РусŁacБел

МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

kremlin.ru

Міністэрства замежных спраў пракаментавала інтэрв'ю пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, дадзенае ria.ru. 

«Шчыра кажучы, не заўсёды хапае часу на тое, каб чытаць усе інтэрв'ю Міхаіла Бабіча. Пагатоў усе яны падобныя і ментарская лінія развагі не надта мяняецца», — гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоля Глаза.

«Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі значна больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расійскі дыпламат. Але гэта яго права вызначаць для сябе планку, якая ператварае яго ў рахункавода альбо бухгалтара, які падае надзеі», — адзначае МЗС.

«Хацелася б парэкамендаваць больш часу прысвяціць таму, каб паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання, пазнаёміцца ​​з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі.

Часам такі стыль работы дае значна большы вынік, чым апрабаванне на сабе зусім нехарактэрнай для сур'ёзнай расійскай дыпламатычнай школы ролі адэпта «публічнай дыпламатыі».

«На мой погляд, за кароткі час працы ў Беларусі ён проста не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, у найбліжэйшы час нашым партнёрам будуць дадзены дэталёвыя адказы на заявы спадара пасла», — гаворыцца ў адказе Анатоля Глаза.

Бабіч пракаментаваў заяву беларускага МЗС

Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску 

Бабіч: Плаціць Мінску за расійскія вайсковыя аб'екты было б дзіўна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера