Знайсці
14.03.2019 / 18:0028РусŁacБел

«Спутнік» арганізуе спецыяльную прэс-канферэнцыю Бабіча ў гадавіну анексіі Крыма

У панядзелак, 18 сакавіка, расійскі рэсурс «Спутнік» арганізуе ў Мінску прэс-канферэнцыю пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Прэс-канферэнцыя прысвечана «пяцігоддзю ўваходжання Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі».

Паведамляецца, што Бабіч раскажа пра тое, «як цяпер развіваецца Крым, якія асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця гэтага рэгіёну стаяць у прыярытэце ў кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, чым жывуць простыя крымчане».

Нагадаем, 18 сакавіка 2014 года ў Крамлі Пуцін падпісаў з самаабвешчанай «дзяржавай» дагавор, у выніку чаго Крым і Севастопаль былі анексаваныя Расіяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера