Даслаць навіну
Знайсці
14.03.2019 / 17:30 34

Педафіл арганізоўваў замежнікам сэкс-туры ў Беларусь: гвалтавалі маленькіх дзяўчатак, іх маці ўсё ведалі і самі здымалі порна

Беларуская міліцыя агучыла падрабязнасці жудаснай гісторыі. Мужчына больш за 20 гадоў займаўся вырабам дзіцячай парнаграфіі.

Павялічыць выяву

Затрыманне падазраванага

У 2018 годзе да супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў трапілі фатаграфіі і відэаролікі са сцэнамі сэксуальнага гвалту над дзвюма маленькімі дзяўчынкамі. «Рэжысіраваў», здымаў і непасрэдна ўдзельнічаў у тым, што адбываецца, дарослы ўжо чалавек самага звычайнага выгляду. Уся порнапрадукцыя была пазначаная плашачкай з указаннем нікнэйма, пад якім «аўтар» сядзеў у закрытых чатах і сетках для педафілаў.

На жахлівых кадрах мільгалі дэталі, якія ясна паказвалі, што здымкі вяліся ў Беларусі: банкнота, пакет з сеткавай крамы дзіцячых тавараў, чырвоная машына з налепкай аб пройдзеным тэхаглядзе і мясцовымі нумарамі, нядбайна закрытымі ў фотарэдактары. Гэтыя маленечкія зачэпкі дапамаглі міліцыі за тры тыдні адшукаць чалавека, які каля 20 гадоў беспакарана здзяйсняў злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей.

Вырашальную ролю адыграла адпрацоўка транспартнага сродку. Высветлілася, што гэтая мадэль у краіне — не рэдкасць. Тэхагляд прайшло 2255 такіх аўтамабіляў. Па асаблівых прыкметах кола ўдалося звузіць спачатку да 500, а потым да 130 машын. Тыя, што засталіся, адсейваліся шляхам глыбокага аналізу дадзеных. Такім чынам аператыўнікі выйшлі на цяперашняга ўладальніка аўто, які і аказаўся тым самым мужчынам з парнаграфічных фота і відэа.

Гэтая шакавальная гісторыя пачалася ў 1998 годзе, калі студэнт-праграміст адной з беларускіх ВНУ «захапіўся» калекцыянаваннем і распаўсюджваннем дзіцячай парнаграфіі. Ён гандляваў ёю як на фізічных носьбітах, так і праз інтэрнэт. Паступова хлопец прыйшоў да высновы, што сам хоча ажыццяўляць убачанае і здымаць гэта на камеру. Спачатку ахвярамі маладога чалавека станавіліся дзеці сяброў і знаёмых. Бацькі пацярпелых безумоўна давяралі юнаку і без боязі пакідалі малых з ім сам-насам. Ён дзейнічаў настолькі дзёрзка, што часам здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару з непаўналетнімі, у той час як іх родныя знаходзіліся ў суседнім пакоі.

Пасля заканчэння ВНУ мужчына афіцыйна так і не працаўладкаваўся. Зарабляў на жыццё толькі ў інтэрнэце: асноўны даход яму прыносіў продаж парнаграфічных матэрыялаў, у тым ліку ўласнай вытворчасці. У пачатку нулявых ён вырашыў пашырыць геаграфію сваіх злачынстваў і разам са знаёмым з ЗША адправіўся ў Камбоджу. Там у адной з устаноў яны гвалтавалі дзяцей і здымалі гэта на відэа. Для амерыканца «сэкс-турнэ» абярнулася турэмным тэрмінам — ён адправіўся за краты на 30 гадоў. Беларус тады ніякай адказнасці не панёс.

У 2011 годзе мужчына пераехаў ва Украіну, дзе праз нейкі час быў прысуджаны да пазбаўлення волі за распаўсюджванне парнаграфіі. Адбыўшы пакаранне, мужчына вярнуўся ў Беларусь. Завязваць са старымі звычкамі ён не збіраўся. Наадварот, актывізаваў кантакты з педафіламі з іншых краін, а таксама стварыў дзясятак фэйкавых акаўнтаў у сацыяльных сетках, з якіх рэгулярна вёў перапіску са школьніцамі, прапаноўваючы ўступіць у інтымныя адносіны за грошы.

У 2015 годзе мужчына пазнаёміўся з дзвюма сёстрамі з Наваполацка. Кожная выхоўвала дачку. Дзяўчынкам было 2 і 4 гады. Мужчына пачаў жыць сумесна з адной жанчынай, але замест таго, каб будаваць нармальную сям'ю, літаральна арганізаваў хатнюю порнастудыю. На працягу трох гадоў ён сістэматычна гвалтаваў дзяцей, фіксаваў гэта на відэа і прадаваў ролікі па 30 даляраў у закрытых сетках. Акрамя таго, мужчына ладзіў «сэкс-туры» для педафілаў-замежнікаў. За здзек з дзіцяці ён прасіў ад 2 да 3 тысячы еўра і нават дапамагаў «гасцям» вырабляць парнаграфічныя матэрыялы падчас такіх візітаў.

Абедзве маці былі ў курсе таго, што адбываецца, і атрымлівалі за гэта грошы. Таксама сёстры самі здзяйснялі сэксуальныя злачынствы ў дачыненні да дачок, здымалі ўсё на відэа і распаўсюджвалі ролікі праз інтэрнэт.

Цяпер мужчына і яго саўдзельніцы затрыманыя. Міліцыя апублікавала відэа затрымання.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да іх распачаты шэраг крымінальных спраў. Ва ўзаемадзеянні з Інтэрпалам адпрацоўваюцца замежнікі-памагатыя беларуса. Расследаванне працягваецца.

nn.by

0
хамса / адказаць
18.03.2019 / 19:23
Andrei, што вы так перапужаліся?) гэта я ў віртуальнасці можа так страшна, а ў рэальнасці можа і не так)
0
Andrei / адказаць
18.03.2019 / 22:11
хамса, просто, случайно зашел на старую статью, увидел что оказываеться тут меня оценивают, сомневаються, снова оценивают.. Вот и удивился. До новых встреч на полях НН!
0
хамса / адказаць
18.03.2019 / 23:09
Andrei, )
вы відаць новенькі.. асцярожней - хамса тут не ў пачоце ў звыклых 88% )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31