Знайсці
14.03.2019 / 15:0831РусŁacБел

У Печах афіцэр закрыў сабой салдата, які выпусціў баявую гранату ў акоп

Здарэнне адбылося ў Печах 14 сакавіка пры правядзенні планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Падчас практыкавання па кіданні ручной наступальнай гранаты РГД-5 салдат выпусціў баявую гранату ў акоп.

Кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч, праявіўшы мужнасць і вытрымку, здолеў літаральна выкінуць свайго падначаленага за межы акопа і закрыў сваім целам, падкрэслівае прэс-служба.

Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканак ног. Іх жыццю нічога не пагражае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера