Знайсці
14.03.2019 / 14:301РусŁacБел

У банках трэці месяц назіраецца прыток дэпазітаў у валюце

Беларусы ў лютым павялічылі ўклады — як рублёвыя, так і валютныя. Дэпазіты ў валюце растуць трэці месяц запар, а рублёвыя ўклады паказваюць рост пяты месяц. Пра гэта сведчыць лютаўская статыстыка Нацбанка па грашова-крэдытным рынку, перадае TUT.BY. 

Уклады ў валюце за люты выраслі на 5,5 мільёна даляраў — да 6 мільярдаў 151,7 мільёна даляраў. Нагадаем, за студзень дэпазіты ў валюце павялічыліся на 48,3 мільёна даляраў, а ў снежні выраслі ўпершыню за апошнія 17 месяцаў — на 11 мільёнаў даляраў.

Рублёвыя ўклады на пачатак сакавіка склалі 4 мільярды 167,1 мільёна рублёў. Гэтая сума на 64,3 мільёна рублёў большая, чым месяц таму. За студзень рублёвыя дэпазіты выраслі на 92 мільёны рублёў, за снежань — на 61,4 мільёна рублёў, за лістапад — на 52,6 мільёна рублёў, у кастрычніку — на 15,3 мільёна рублёў. У верасні яны ўпалі на 12,4 мільёна рублёў. Да верасня ў апошні раз дэпазіты ў нацвалюце намінальна падалі ў ліпені 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930