Даслаць навіну
Знайсці
14.03.2019 / 14:11 28

Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску

Павялічыць выяву

kremlin.ru

Расія гатова пры неабходнасці дапамагчы Беларусі абараніць яе суверэнітэт у выпадку адпаведных пагроз з боку Захаду, аналагічных «каляровых» рэвалюцый і дзяржпераваротаў, заявіў пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч у інтэрв'ю РІА Навіны.

«Усім, мне здаецца, даўно хацелася б зразумець, хто робіць замах на беларускі суверэнітэт і ад каго яго хочуць абараніць? Калі гэта пагроза з Захаду, па аналогіі з вядомымі «каляровымі» рэвалюцыямі і дзяржаўнымі пераваротамі, то Расійская Федэрацыя як саюзнік, калі паступіць такая просьба, будзе разам з Беларуссю адстойваць гэты суверэнітэт усімі даступнымі сродкамі», — сказаў Бабіч.

Ён дадаў, што «калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску». «І нават калі гэта ўсяго толькі выбарчая тэхналогія пад назвай «мабілізацыя электарату шляхам фарміравання вобразу ворага», наўрад ці разумна такую ​​тэхналогію рэалізоўваць за кошт стасункаў з найбліжэйшымі саюзнікам і брацкім народам. Расія такога стаўлення не заслужыла», — падкрэсліў дыпламат.

Таксама ён адзначыў, што Масква не прапаноўвала Беларусі ўступіць у склад Расіі.

«Гэтага не проста ніхто нікому не прапаноўваў, а наадварот, прэзідэнт РФ неаднаразова — і публічна, і ў асабістых размовах з прэзідэнтам Беларусі, давёў сваю пазіцыю: Расія выступае выключна за двухбаковае ўзаемавыгаднае развіццё Саюзнай дзяржавы, калі гэтага хочуць нашы беларускія сябры», - сказаў Бабіч.

Ён дадаў, што калі ў Беларусі развіцця Саюзнай дзяржавы не хочуць, то можна «развіваць любы іншы інтэграцыйны фармат адносінаў».

Таксама пасол заклікаў беларускі бок вызначыцца з прыярытэтным фарматам развіцця інтэграцыі і заявіў, што трэба выконваць гэтыя дамоўленасці, а не абменьвацца папрокамі ў эканамічнай сферы.

4
не для комментария,а для редакции. / адказаць
15.03.2019 / 08:19
кеша коршатый,Повторяю: Беларусь -не Крым,а Лукашенко-не Янукович. Сунитесь,получите по соп..м.  
0
Pcholkin / адказаць
15.03.2019 / 14:18
Гражданин России
Як выдасканалена расійскі грамадзянін паспрабаваў паздзекавацца над беларусамі. (i ўсё на мове!) І як выдасканалена яму адказалі беларусы - 13-ть лайкаў. 
Мы на ўсё згодны! І на 2-3 даляры. І на  ветліва (выключна ветліва) прапанаваць вярнуцца дадому. І на візы, і на мяжу... ...Усё што заўгодна, абы далей ад вас!...

0
võitleja / адказаць
15.03.2019 / 15:07
Гражданин России, "як гэта робяць адзінкавыя расіяне на Беларусі"? Чаму адзінкавыя???! Грамадзян РФ даволі шмат! Канешне, не столькі, як у Латвіі, напрыклад, але...
"І трэба, каб яна і яе жыхары, нарэшце, сталі на шлях рынкавай эканомікі, калі ніхто нікому нічога не вінен." Я цалкам з табою згодны (спадзяюся, і не толькі я:) ), але ж Рыгоравіч, які ўвесь гэты час існаваў на грошы Крамля (і зараз працягвае), мяркую, будзе не вельмі задаволены тваёй прапановай! XDXDXD
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30