Даслаць навіну
Знайсці
14.03.2019 / 11:30 14

Нетурыстычны Львоў: што трэба ведаць падарожніку, які хоча вырвацца за межы «турыстычнага цэнтра»

Павялічыць выяву

Від з львоўскай ратушы на поўнач.

З кожным годам колькасць беларускіх турыстаў у Львове павялічваецца. Цяжка не заўважыць прыемныя і цікавыя бакі гэтага горада: выдатныя помнікі архітэктуры, развітая індустрыя забаў і ўстаноў харчавання, тэматычныя бары, моцны нацыянальны дух, грамадская актыўнасць і атмасфера свабоды… Усяго гэтага часам нам так бракуе ў Беларусі.

Павялічыць выяву

Від з львоўскай ратушы на ўсход.

Але, калі сказаць шчыра, большая частка турыстаў, у тым ліку беларусаў і палякаў, за межы гістарычнага цэнтра і львоўскіх бараў амаль ніколі не выходзіць. Ім вельмі падабаецца гэты горад, бо яны бачаць толькі яго турыстычную ідэалізаваную абгортку, і амаль ніхто не глядзіць на гэты горад вачыма мясцовых. А праблем у горадзе больш чым дастаткова. Мясцовым тут даволі цяжка, і вось чаму:

1. Львоў — горад перманентнага аўтамабільнага калапсу

Мы ўсе скардзімся за заторы ў Мінску ў вечары пятніцы. У параўнанні са Львовам, як па мне, у Мінску ніякіх затораў і няма.

Павялічыць выяву

Бо рух у Львове паралізаваны кожны дзень. Праблема тут не толькі ў старых вузкіх вуліцах у цэнтры. А ў тым, як арганізаваны аўтамабільны рух на ўскраінах (у большасці выпадкаў, каб дабрацца з адной ўскраіны ў іншую, трэба абавязкова ехаць праз цэнтр, ніякіх кальцавых, як у Мінску, тут няма). А яшчэ ўсё ўскладняюць манеры кіравання і паркоўкі значнай часткі мясцовых аўтамабілістаў. Яны ўвесь час мітусяцца, падразаюць адзін аднаго, няправільна бяруць іншую паласу, паркуюцца на трамвайных рэйках — і рух увесь час паралізаваны.

2. Не ратуе сітуацыі і грамадскі транспарт

Павялічыць выяву

Працуе ён адстойна. Камунальны транспарт працуе яшчэ больш-менш нармальна (трамваі і некаторыя аўтобусы), а вось прыватныя маршруткі, якіх у Львове большасць — сапраўдная латарэя. У раскладзе можа быць напісана, што нейкая маршрутка ходзіць да 22-й гадзіны, але ў рэальнасці сесці ў яе вы не зможаце ўжо пасля 20-й гадзіны.

Кіроўцы на некаторых прыпынках могуць не спыняцца альбо не браць пасажыраў на пасадку. Ніякіх білетаў, ніякіх праязных у маршрутках няма — толькі кэш. Хамства ад кіроўцаў — на жаль, абсалютна нармальная з'ява. Скардзіцца асабліва няма куды. Перавозчыкі прыватныя, таму іх адказ: «Нешта не падабаецца? Ідзі пешшу!» Гэта якраз той выпадак, калі «нябачная рука рынку» не працуе.

Большасць аўтобусаў — развалюхі ўкраінскай вытворчасці. Гэта ў Беларусі можна паглядзець расклад і сесці на аўтобус. У Львове на гэта можаце не разлічваць: маршрутку можна чакаць і гадзіну, і не факт, што яна прыедзе.

Камунальныя трамваі — больш надзейны транспарт. Ёсць тут і квіткі, і праязныя, і нават электронныя квіткі. Ёсць і новыя трамваі з кандыцыянерамі. Але трамвайныя рэйкі ёсць не ўсюды. Ды і заўсёды ёсць імавернасць трапіць у затор, калі нейкі мясцовы аўтамабіліст прыпаркуе свой уседарожнік на рэйках. Таму варыянт таксама не вельмі добры. Яшчэ больш сітуацыю ўскладняе тое, што кожны дзень у Львоў з суседніх вёсак і мястэчак на працу ездзяць сотні тысяч чалавек. І транспартнае злучэнне з імі таксама жахлівае.

3. Турысты — адна з крыніц даходу, але адначасова гэта крыніца неспакою для мясцовых

У некаторыя дні, асабліва падчас якіх-небудзь вялікіх выходных у Польшчы ці ў Беларусі, па цэнтральных вуліцах горада проста немагчыма прайсці.

Павялічыць выяву

Фота Sutterstock, Ruslan Lytvyn. 

Розныя мерапрыемствы, вулічныя музыкі, акцыі, конкурсы, экскурсіі… На кантрасце з пустым Мінскам яно выглядае вельмі жыва. Але калі бачыш гэта кожны дзень… Карацей, у мясцовых ад гэтага рэальна едзе дах, бо ў цэнтры проста не схавацца ад турыстаў.

4. Пад напорам турыстаў горад губляе сваю ідэнтычнасць і ператвараецца, фактычна, у вялікую «жральню-шынок» для турыста

Яскравы прыклад — мясцовая ўстанова «Дзыга». Гэта быў культавы кафэ-клуб для львоўскіх мастакоў і інтэлектуалаў. Выставы мастакоў і скульптараў, грамадскія дэбаты, спрэчкі інтэлектуалаў, выступленні паэтаў… Усё гэта было там. Потым у «Дзыгу» (па-ўкраінску гэта значыць «юла») масава павалілі турысты, там змяніўся ўласнік, і цяпер гэта чарговы звычайны шынок для турыстаў.

І гэта толькі адзін з прыкладаў.

5. Гістарычная забудова Львова знаходзіцца ў спісе спадчыны ЮНЕСКА

Гэта вельмі прэстыжна і класна, але для жыхароў гэтых дамоў — сапраўднае пекла. Шмат у якіх дамах няма цэнтральнага ацяплення: трэба выкарыстоўваць грубкі і бойлеры.

Павялічыць выяву

Фота Sutterstock, Tomasz Karwowski.

Нават калі ў вас ёсць грошы, з рамонтам і мадэрнізацыяй дамоў усё вельмі складана, бо яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. На ўсё трэба прасіць дазволы. Проста так уцяпліць фасад альбо паставіць пластыкавыя вокны ў такіх дамах вам ніхто не дазволіць. Летам там спякотна, а зімою холадна. Таму насельніцтва цэнтра скарачаецца. Гучыць дзіўна, але львавяне з задавальненнем перасяляюцца ў звычайныя панэлькі (у тым ліку савецкія) на ўскраіне горада, бо ўмовы там рэальна лепшыя, чым у старых камяніцах.

Павялічыць выяву

Від з львоўскай ратушы на захад.

6. Вялікая колькасць турыстаў падвышае цэны ў горадзе для мясцовых

Беларусам і палякам здаецца, што Львоў даволі танны. Насамрэч, месцы, куды ходзяць турысты, даволі дарагія для мясцовых.

Яны туды ходзяць рэдка. Але літаральна за некалькі кварталаў ад цэнтра можна знайсці ўстановы харчавання, куды ходзяць мясцовыя жыхары. Там фактычна ўсё тое ж самае, што і ў турыстычным цэнтры, але яшчэ танней!

7. Рэстаўрацыя старых будынкаў і помнікаў — справа вельмі дарагая

З улікам таго, што Украіна на сёння даволі бедная дзяржава, некаторыя помнікі і будынкі проста страчваюцца.

І мясцовым гэта вельмі баліць.

Павялічыць выяву

Купал капліцы Боімаў. Фота Sutterstock Uliana Olinyk.

8. Львавяне вельмі актыўныя

Канцэнтрацыя розных рухаў і ініцыятыў тут самая высокая ва Украіне. З аднаго боку, гэта класна, большая частка ініцыятыў пазітыўна ўплывае на горад. А з іншага не вельмі. Бо часам гэтыя актыўнасці перарастаюць у нешта нездаровае.

Напрыклад, у гадавіну Майдану нейкія актывісты хадзілі па мясцовых барах і патрабавалі выключыць музыку (нібыта музыкай неяк ганьбілася памяць герояў Нябеснай сотні). А нядаўна ў Львове сарвалася цікавая сучасная выстава карцін з выявай Тараса Шаўчэнкі. Нейкім дурням-актывістам не спадабалася, што Шаўчэнка выглядаў на гэтых карцінах па-сучаснаму, таму яны проста запалохалі арганізатараў выставы. На жаль, гэта не фэйкі крамлёўскай прапаганды, а рэальныя выпадкі, з якімі я сам сутыкаўся. І такое на кожным кроку. 

9. У Львове — сістэмныя праблемы з водазабеспячэннем

Да 2009 года праблема ўвогуле была вельмі вострай. Цяпер сітуацыя не такая жахлівая, як у 90-я, але сюд-туд праблемы ёсць: аварыі, пазапланавыя адключэнні і г.д. Прычым гэта ўсё настолькі сістэмнае, што мясцовыя гэтага нават не заўважаюць, бо звыкліся.

Максім Маханькоў

0
Ляксандра / адказаць
15.03.2019 / 22:38
Максим,о "сотнях тысяч" жителей окружающих Львов деревень,которые ежедневно туда прибывают на работу,вы перегнули.О тысячах могу поверить,но о сотнях тысяч-никогда.А так нормальный материал.Объективный.
2
ЯНКА / адказаць
16.03.2019 / 17:07
★ Коціс (19:18), што Вы нясеце? Я даўно ўжо жыву ў гаро'дку, дзе валацугаў (ці па-расейску, турістов) у разы болей, чым у Львове й Гародні разам узятых. Але дзе й камусьці яны ў нас замінаюць? Наадварот, папаўняюць гарадзкі бюджэт, напаўняюць бязь іх пустэчныя б выставы й музэі, купляюць і ядуць тое, што тутэйшым ужо абрыдла. А вось адсутнасьць валацугаў якраз блага (ці па-расейску, плёхо). ★
0
Tatti / адказаць
17.03.2019 / 12:22
Ездим во Львов уже лет 7 каждый год минимум по 1 разу (бывало и 3 раза за год) . Честно говоря, в прошлом году уже было неинтересно, т.к. отдых довольно однообразный. Да - тематические рестораны, да - архитектура в центре потрясающая. Но на этом все... Т.е. на 5-7 посещение Львова ты понимаешь, что видел уже все (включая фестивали кофе, джаза и т.п.). Музеев нормальных во Львове нет, театров, галерей художественных - тоже, нету даже хорошего парка для прогулок. Поэтому для людей, которые ни разу не были во Львове я однозначно порекомендую туда ехать - это прекрасный туристический опыт, особенно в первые 3 посещения ))), но идеализировать бы город не стала --- все же они в какой-то момент застряли на развитии инфраструктуры и выкачивают по максимуму деньги из того, что есть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30