Знайсці
13.03.2019 / 19:375РусŁacБел

У Крэўскім замку развалілася частка кансервацыйнай муроўкі ФОТА

Пытанні кшталту «што здарылася ў Крэўскім замку?» пачалі з’яўляцца ў сацыяльных сетках учора.

Фота Сяргея Гапона, які першым заўважыў, што ў замку нешта не так.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку сітуацыю растлумачыў супрацоўнік НАН Беларусі, заўсёдны кіраўнік летніх раскопак у КрэвеАлег Дзярновіч.

Па яго словах, у апошнія выхадныя абвалілася частка кансервацыйнай муроўкі Крэўскага замка каля паўднёва-заходняга кута. Гэтую частку сцяны абкладалі камянямі ў самым канцы мінулага года.

Пра здарэнне Алег паведаміў навуковаму кіраўніку праекта Уладзіміру Сіняўскаму.

Архітэктар прызнаўся, што тэарэтычна дапускаў такі вынік, бо гэты кавалак муру кансервавалі ў самым канцы 2018 года, калі ўжо былі першыя маразы.

Гэты фрагмент новай муроўкі падмарозіла, і ён не вытрымаў сёлетніх веснавых перападаў.

— Што ж, гэтая гісторыя яшчэ раз паказвае, наколькі важна вытрымліваць тэхналогіі, — кажа Алег.

Зараз Белрэстаўрацыя распрацоўвае меры, каб ліквідаваць абвальванне.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930