Знайсці
13.03.2019 / 18:564РусŁacБел

Маёмасць канфіскоўваць больш не будуць. У эканамічныя артыкулы КК з ліпеня ўносяць змены

Улетку гэтага года ў Крымінальны кодэкс увойдуць у сілу змены. Як распавёў сёння начальнік аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры Эльдар Сафараў, з раздзела «Злачынствы супраць парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці» выключаецца 5 артыкулаў, піша Tut.by.

Гэта арт. 224 (Парушэнне парадку адкрыцця рахункаў за межамі РБ), арт. 232 (Перашкаджэнне законнай прадпрымальніцкай дзейнасці, арт. 244 (Парушэнне антыманапольнага заканадаўства), арт. 249 (Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта), арт. 234 (ілжэпрадпрымальніцтва).

— Яшчэ ў васемнаццаць артыкулаў КК уносяцца змены з больш ільготнымі ўмовамі прыцягнення да адказнасці, — заявіў Эльдар Сафараў. — Акрамя таго, выключаецца агульная канфіскацыя маёмасці як дадатковы від пакарання і пашыраецца прымяненне спецыяльнай канфіскацыі.

Напрыклад, будзе канфіскоўвацца прылада злачынства або даход, атрыманы незаконным шляхам. Аднак такое пакаранне, як канфіскацыя маёмасці, суд больш прызначаць не будзе. На думку прадстаўніка Генпракуратуры, новаўвядзенне дазволіць абараніць правы і інтарэсы сям'і асуджанага. Па статыстыцы, у 2018 годзе па эканамічных злачынствах канфіскацыя як дадатковая мера пакарання ўжывалася да 80 фігурантаў. У 2019 годзе, нагадаем, яе ўжывалі да фігурантаў «справы медыкаў».

— Замест канфіскацыі з 19 ліпеня, за выключэннем арт. 139 КК (Забойства), уводзяцца штраф ад 300 да 5000 базавых велічынь, — дадае Сафараў. — Пазбаўленне волі не можа быць прызначана асобе, якая ўчыніла эканамічнае злачынства ўпершыню, калі яно не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі. Нормы КК накіраваны на больш глыбокую дыферэнцыю і павінны садзейнічаць дасягненню сацыяльнай справядлівасці.

Важны нюанс: што будзе з тымі, каму была прызначаная канфіскацыя да 19 ліпеня 2019 года?

— Асобы падлягаюць вызваленню (ад гэтага віду пакарання. — Заўв. TUT.BY), калі да гэтага часу канфіскацыя не была выканана, — паведаміў Эльдар Сафараў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера