Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2019 / 17:09 24

Новы прэзідэнцкі рэйтынг ва Украіне: Зяленскі першы, Парашэнка другі з істотным адставаннем

Шоўмен Уладзімір Зяленскі займае першае месца ў рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання групы SOCIS.

Павялічыць выяву

Калаж: Українська правда.

За Зяленскага гатовыя аддаць свае галасы 27,7% выбаршчыкаў, якія абавязкова будуць галасаваць і вызначыліся са сваім выбарам.

За дзеючага прэзідэнта Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць 19,6%, за Юлію Цімашэнка — 14,8%, Юрыя Бойку — 9,6%, Анатоля Грыцэнку — 8,2%, Алега Ляшко — 4,8%.

Іншыя кандыдаты набіраюць менш за 3% галасоў.

23,9% украінцаў лічаць, што на выбарах прэзідэнта Украіны пераможа Пятро Парашэнка.

19,3% апытаных думаюць, што пераможа шоўмен Уладзімір Зяленскі. Яшчэ 13,2% рэспандэнтаў лічаць, што краіну ўзначаліць Юлія Цімашэнка.

Пры гэтым, 24% украінцаў не ведаюць, хто пераможа на выбарах. Яшчэ 9,3% адмовіліся адказваць на пытанне.

Даследаванне праводзілася з 5 па 10 сакавіка 2019 сярод насельніцтва Украіны, старэйшага за 18 гадоў, метадам асабістага інтэрв'ю (face-to-face) па месцы жыхарства рэспандэнта. Было апытана 2000 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны (без уліку насельніцтва АР Крым і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей).

5
Грамазека / адказаць
14.03.2019 / 07:35
Прэзыдэнтам можно ставить кого угодно, если бы не тлеющий конфликт на Донбасе. Как-то удалось там остановить полномасштабную войну, а ведь планы были большие у агрессора. В том смысле, если агрессору не понравится кандидат, все может повторится.
2
Звыклы беларус / адказаць
14.03.2019 / 08:37
гыгыгы,
сапраудным палитыкам НАВАТ ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СОВХОЗА за 25 ! гадоу не змог стаць, а вы прафесийным клоунам КАРТ БЛАНШ даяцё - тольки за яурэйскае паходжанне ?! 
1
гыгыгы / адказаць
14.03.2019 / 18:58
Звыклы беларус,ну паходжанне и паходжанне, гэта справа такая - мы усе чые та родзичы, хто кажа, што адамавы, а хто што - малпавы - не разбярэшся зараз.
А вось кали б ен, напрыклад, махнуу рукой на крым, сказау "арыведэрчы" ЛДНР - "хацели незалежнасць, дык бырыце" и паставиу бы там мяжу з визами, а потым з усим, што засталося, уступиу у НАТА, вось гэта была б хохма. Я б тады глядзеу рассейския ТВ и катауся б па падлозе ад рогату.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30