Знайсці
13.03.2019 / 16:07РусŁacБел

Найбольш людзей на вялікіх выходных з'ездзілі па маршруце Мінск — Брэст — Мінск

З 7 па 10 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Белчыгунка перавезла больш 207 тысяч чалавек.

З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-класа — 140 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній - 67 тыс. Цягнікамі з ненумераванымі месцамі перавезена больш за 530 тыс. пасажыраў.

Максімальны пасажырапаток назіраўся 7 сакавіка і ў нядзелю 10 сакавіка. У гэтыя дні было перавезена каля 420 тысяч чалавек, паведамляе прэс-служба Белчыгункі.

З Мінска ў Гомель і назад перавезена больш за 14 тысяч пасажыраў, па маршруце Мінск — Брэст — Мінск каля 14,5 тысяч пасажыраў, Мінск — Віцебск — Мінск — 7,5 тысяч пасажыраў.

У міжнародных зносінах асаблівай папулярнасцю карысталіся цягніка да Масквы, Санкт-Пецярбурга і Вільні.

У Маскву адправіліся ў падарожжа 11 тысяч пасажыраў, у Вільню — 2,3 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930