Знайсці
13.03.2019 / 13:328РусŁacБел

Ярмошына распавяла, што думае пра змену Канстытуцыі і пракаментавала Brexit

Такія думкі яна выказала ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-24», адзначае Tut.by.

На думку кіраўніка ЦВК, рэферэндум у пэўныя моманты неабходны, каб зняць нейкі спрэчны момант. З іншага боку, гэта пытанне традыцыі. У Швейцарыі гэта традыцыя, якая прымяняецца штогод, і ніякай драмы не адбываецца. У нас гэта заўсёды звязана з нейкім лёсавызначальным выбарам і таму ў нас любы рэферэндум абвастрае палітычныя страсці. Пытанне можна выцягнуць, прыняць рашэнне, а далей што з гэтым рабіць?

Гісторыя з Brexit — гэта гісторыя безадказнасці тых палітыкаў, якія наогул выцягнулі гэтае пытанне на народнае абмеркаванне. Тут не можа быць стопрацэнтнай ісціны, гэта павінна было быць палітычнае рашэнне.

На думку Ярмошынай, у беларускай Канстытуцыі трэба сыходзіць ад правіла, што амаль усе раздзелы можна змяняць толькі рэферэндумам.

— Цяпер і трэба нешта мадэрнізаваць ў Канстытуцыі, кажа кіраўнік дзяржавы, але паспрабуй правядзі рэферэндум, паспрабуй зачапі Канстытуцыю. Наступствы могуць быць самымі нечаканымі і вельмі складанымі. Таму прымяняць [рэферэндум] трэба, але, напэўна, у якасці кансультацыі, а далей павінен прымаць рашэнне нейкі паўнамоцны орган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930