Знайсці
13.03.2019 / 13:092РусŁacБел

Следчыя вызначылі хуткасць, на якой разбіўся разам з сям'ёй галкіпер «Віцебска»

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, піша БелТА.

«Хуткасць склала 113 км/г, але Андрэй Шчарбакоў не парушаў хуткасны рэжым, бо на тым участку трасы М1 у Віцебскай вобласці легкавікам дазволена рухацца з хуткасцю 120 км/г. Таксама вызначана хуткасць эвакуатара, з якім сутыкнуўся легкавік, — 60 км/г», — адзначыў Шалухін.

Паводле яго слоў, дзякуючы запісу відэарэгістратара машыны Шчарбакова вядома, што яму ніхто не перашкаджаў кіраваць аўто. На ўчастку дарогі знаходзіўся часовы папераджальны дарожны знак «Галалёдзіца», снежных заносаў не было. «Расследаванне крымінальнай справы будзе завершана ў найбліжэйшы час», — дадаў кіраўнік абласнога СК.

Як паведамлялася, аварыя адбылася вечарам 17 снежня 2018 года на 543-м км трасы М1. Аўтамабіль Kia, у якім ехаў футбаліст са сваёй сям'ёй, занесла. Машына вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў эвакуатар. Андрэй Шчарбакоў, яго жонка і іх шасцігадовы сын памерлі на месцы. Малодшы сын футбаліста ў момант сутыкнення знаходзіўся ў дзіцячым крэсле, што выратавала трохгадоваму хлопчыку жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930