Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2019 / 12:05 16

Ярмошына прапанавала, каб беларусы, якія жывуць за мяжой, маглі галасаваць праз інтэрнэт

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць мэтазгодным адмовіцца ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой і даць у такіх выпадках людзям магчымасць галасаваць праз інтэрнэт. Такое меркаванне яна выказала ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 24», паведамляе БелТА.

У Беларусі не плануюць напярэдадні выбараў мяняць выбарчае заканадаўства, у тым ліку ўводзіць галасаванне па пошце ці праз інтэрнэт. Але калі ў перспектыве папраўкі ўсё ж будуць уносіцца, то Лідзія Ярмошына, па яе словах, «прапанавала б не ствараць выбарчыя ўчасткі за мяжой — пры амбасадах, а даваць магчымасць галасаваць менавіта праз інтэрнэт». «Галасаванне за мяжой не задавальняе патрэбы для ўдзелу ў выбарах. Грамадзяне цяпер перамяшчаюцца па ўсім свеце», — патлумачыла яна.

Старшыня ЦВК адзначыла, што ў Беларусі інфармацыйныя тэхналогіі служаць для інфармавання выбаршчыкаў і ўсіх удзельнікаў выбарных кампаній. Неабходную інфармацыю яны могуць атрымаць на спецыяльных рэсурсах, распрацаваных электронных картах выбарчых акругаў, мабільным дадатку, які дапамагае па хатнім адрасе вызначыць свой участак для галасавання і пракласці зручны маршрут да яго. 

0
litvin Babrujskaha pavietu / адказаць
13.03.2019 / 23:12
  У Ліды  яшчэ  "нявычарпаныя  рэзэрвы " ёсьць,- замежныя!
0
Стэфанія Ліцвінка / адказаць
14.03.2019 / 11:06
Няўжо ярмошыны яшчэ спадзяюцца , што іхнія выбары цікавыя камусьці нават тут, а тыя хто за мяжой хочуць усе гэта запамятаваць як страшны сон. Гульня для саміх сябе і вельмі агідная. Яны , канешне, праваслаўныя атэісты, але і для іх закон бумеранга ніхто не адмяніў.Няўжо яшчэ не зразумела?
0
Элтон Макс / адказаць
15.03.2019 / 03:44
База данных все стерпит (с) Ермошина 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30