Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2019 / 11:34 5

Падазраваны ў падрыхтоўцы выбуху на канцэрце Кіркорава: забойства артыста замовіў Максім Галкін

Павялічыць выяву

Як стала вядома расійскаму выданню «Коммерсант», адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы тэракту на канцэрце Філіпа Кіркорава ў ліпені 2017 года ў Махачкале, расследаванне якога завяршыла МУС Дагестана, даў паказанні пра тое, што гэта быў замах на заказное забойства.

У якасці заказчыка ён назваў шоўмена Максіма Галкіна, які нібыта прыраўнаваў Алу Пугачову да Кіркорава. У допыце ўсіх траіх і вочных стаўках з імі МУС Дагестана адмовіла, палічыўшы гэта спробай абвінавачанага сысці ад адказнасці і зацягнуць следства. Сам Максім Галкін каментаваць падзеі ў Дагестане не стаў.

Павялічыць выяву

Па версіі падазраванага, у пачатку 2017 года, калі ён быў у Маскве, «да яго падышоў артыст Максім Галкін, які прапанаваў яму за 2 мільёны расійскіх рублёў (каля $30 тысяч — Рэд.) здзейсніць забойства артыста Кіркорава», — на глебе рэўнасці да Алы Пугачовай, зрабіў вывад з нібыта праведзенай размовы дагестанец. Ён сцвярджае, што адказаў згодай, і тады яму нібыта перадалі ў якасці авансу за 1 млн расійскіх рублёў, тэлефон Nokia і сім-карту. Пазней, сцвярджаў фігурант справы, ён адмовіўся ад плана, баючыся, што «можа пацярпець шмат людзей».

5
Трактарыст-максімаліст / адказаць
13.03.2019 / 12:24
Я думаў Галкін жыве з Пугачыхай пад прымусам. А тут аказваецца каханне. Ды яшчэ такое палкае, што гатовы забіваць ад рэўнасці сваіх супернікаў. Гы.
2
Туш / адказаць
13.03.2019 / 12:54
НН прыраўнавала да шоў Малахава.
0
Белка / адказаць
15.03.2019 / 12:42
Хватит бабушку лохматить))не поделят никак..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31