Знайсці
13.03.2019 / 10:526РусŁacБел

Даўгабуд каля станцыі метро «Кунцаўшчына» зруйнуюць ФОТА

Інвестпраграмай Мінска ў гэтым годзе прадугледжаны знос некалькіх аб'ектаў незавершанага будаўніцтва ў Фрунзенскім раёне, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Гаворка ідзе пра тры даўгабуды, узвядзенне якіх спынілася практычна на пачатковай стадыі. У мінулым годзе ўчасткі канфіскавалі ў забудоўшчыкаў, цяпер тэрыторыю трэба будзе прывесці ў першапачатковы выгляд.

Адным з самых вядомых даўгабудаў раёна можна лічыць так і не збудаваны шматфункцыянальны комплекс «ЕўраСіці» на вул. Прытыцкага недалёка ад перасячэння з вул. Цімашэнкі. Тут, па задумцы інвестараў, павінен быў вырасці гандлёва-забаўляльны цэнтр, апарт-гатэль, бізнэс-цэнтр, паркінг.

Фота Паўла Русака. 

Аднак будаўніцтва не выйшла нават з так званага нулявога цыклу. Усё спынілася на ўзроўні паль. Цяпер распрацаваны праект зносу канструкцый і добраўпарадкавання тэрыторыі. Мяркуецца, што ў чэрвені ўчастак ужо будзе вольны. У перспектыве яго плануецца выставіць на аўкцыён, бо горад не змяніў сваіх планаў па будаўніцтве аб'екта на гэтым месцы.

Другі даўгабуд размешчаны на вул. Лабанка за гандлёвым цэнтрам. Калісьці тут пачыналася ўзвядзенне шматфункцыянальнага гандлёвага цэнтра. Будаўніцтва таксама слаба прасунулася пасля старту. Цяпер участак трэба будзе вызваліць ад канструкцый. Спецыялісты «Мінскграда» прапануюць на месцы даўгабуда размясціць сацыяльна значны аб'ект, не выключана, што гэта можа быць паліклініка.

Трэцім пунктам на карце раёна, які вызваліцца ад незавершанага аб'екта, стане скрыжаванне вул. Цімашэнкі і Чычурына, дзе ў свой час задумваўся шматузроўневы гараж-стаянка на 300 машына-месцаў з комплексам гандлёва-бытавога абслугоўвання. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930