Знайсці
13.03.2019 / 00:533РусŁacБел

«Ювентус» разграміў «Атлетыка» 3:0 — і ўсе тры галы забіў фантастычны Крышціяну Раналду! ВІДЭА

Крышціяну Раналду забіў усе тры галы. Фота ru.uefa.com

У 1/8 фінала Лігі чэмпіянаў чарговы нечаканы вынік. Няма дзіва ў тым, што турынскі «Ювентус» прабіўся ў наступную стадыю. Але тое, як ён гэта зрабіў — атрымалася феерычнае відавошча.

«Ювентус» у першым матчы саступіў мадрыдскаму «Атлетыка» з лікам 0:2, і мала хто верыў у поспех італьянцаў.

Тым не менш «Ювентус» выйграў 3:0 — і ўсе тры галы забіў партугалец Крышціяну Раналду. Першыя два галы галавой, а пасля яшчэ і выніковы стрэл з пенальці.

Перамога італьянцаў была справядлівай, «Атлетыка» за ўвесь матч дакладна не прабіў па варотах.

Яшчэ адзін матч 1/8 фінала скончыўся непрыстойным вынікам: «Манчэсцер Сіці» зняславіў нямецкі «Шальке» з лікам 7:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930