Знайсці
12.03.2019 / 13:117РусŁacБел

На БТ запускаюць новае інтэлектуальнае шоу. Галоўны прыз — 2000 рублёў

Здымкі новага забаўляльна-інтэлектуальнага шоу «На вылет!» пачынаюцца 13 сакавіка.

Паводле sb.by, гульня будзе складацца з пяці этапаў і супергульні. У кожным выпуску праграмы — 32 удзельнікі. Яны ў пачатку шоу будуць адказваць на пытанні без часу на абдумванне.

Вядучы будзе задаваць пытанні да таго часу, пакуль удзельнікаў не застанецца 16 і яны не будуць падзеленыя на дзве каманды.

У далейшым у кожнай каманды будзе трыццаць секунд на абмеркаванне пытання. У пераможцаў з'явіцца права паменшыць колькасць удзельнікаў у камандзе, якая прайграла.

Калі гульцоў застанецца восем, яны зноў будуць падзеленыя на дзве групы па чатыры чалавекі, і так — да суперфіналу. Такім чынам, недастаткова ведаў у той ці іншай сферы, каб дабрацца да супергульні, — неабходна, каб іншыя прэтэндэнты большасцю не прагаласавалі супраць цябе.

Пераможца гульні зможа забраць галоўны прыз — 2000 рублёў.

Вядучым праграмы стане радыёвядучы Аляксандр Найдзёнаў.

Паводле sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера