Даслаць навіну
Знайсці
11.03.2019 / 22:58 10

Мэр Мінска: Зносіць увесь прыватны сектар — пазіцыя няправільная

У Мінску да канца года вызначацца з далейшымі крокамі ў дачыненні да прыватнага сектара, паведаміў мэр Мінска Анатоль Сівак у інтэрв'ю каналу «Беларусь 1».

Павялічыць выяву

Сівак лічыць, што папярэднія падыходы да індывідуальнай малапавярховай забудовы былі памылковыя.

«Фактычна ўвесь прыватны сектар праз сістэму ўпраўленняў капітальнага будаўніцтва, іншых заказчыкаў пачалі зносіць. Усё ж гэтая пазіцыя няправільная. Мы ўсюды прыступілі да гэтага працэсу, але ён настолькі павольны і цягнецца гадамі, што людзі абураюцца ўжо не толькі зносам, але і тым, чаму не зносяць. Выразнасці няма», — сказаў ён.

Паводле мэра, мінчукі ставілі гэтыя пытанні ў тым ліку падчас асабістых прыёмаў грамадзян, і па Сельгаспасёлку ўжо прынялі рашэнні.

«На сёння мы працэс зносу прыпынілі. Кропкава разглядаем іншыя гарадскія тэрыторыі, дзесьці такія рашэнні будуць тыражавацца», — адзначыў Анатоль Сівак.

0
Жвір / адказаць
12.03.2019 / 10:02
Дед Мороз, "так а зачем сносили ранее?"<---------Былі грошы ў дзяржавы, былі інвестары ў забудову, вось і зносілі. Цяпер Лукашэнка заявіў, што разбудоўваць Менск болей ня будуць, аб'ёмы будаўніцтва будуць скарачацца. Гэта ж і сігнал для інвестараў валіць з праектаў, якія можна было б выканаць у Менску. Таму заява старшыні гарадзкой рады (ці як там яго) ня ёсьць сюрпрызам...
1
Жвір / адказаць
12.03.2019 / 13:31
Aleh, колькі разоў бегалі на выбары ? 
1
Aleh / адказаць
12.03.2019 / 15:15
Жвір,я за байкот )))))) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30