Знайсці
11.03.2019 / 20:027РусŁacБел

Расійскія мытнікі знішчылі 640 кг беларускіх цвыркуноў — па дарозе на мясакамбінат

На мінулым тыдні мабільная група Бранскай мытні ў раёне мястэчка Красная Гара ля мяжы з Беларуссю спыніла аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. У грузавым адсеку яго было знойдзена 39 каробак з замарожанымі цвыркунамі агульнай вагой 640 кг, паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляда. 

Вытворцам і адпраўніком цвыркуноў значылася мінскае прадпрыемства ААТ «ОНТА Біятэхналогіі», а накіроўваліся яны ў Маскву. Паколькі неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў на груз не было, замарожаных цвыркуноў знішчылі. 

Як паведамляецца на сайце «ОНТА Біятэхналогіі», гэтае беларускае прадпрыемства наладзіла прамысловую гадоўлю цвыркуноў. Цвыркуноў возяць на мясакамбінат у Маскву для ўпакоўкі ў бляшанкі, а пасля прадаюць на корм жывёлам. У Беларусі пакуль няма вытворчай лініі, каб пакаваць свежых цвыркуноў у кансервы так, каб пры гэтым не было патрэбы дадаваць кансерванты. Таму іх і адпраўляюць у Расію.

Ядуць такіх насякомых хатнія грызуны, чарапахі, вожыкі.

Гадоўля цвыркуноў — перадавая галіна. У многіх краінах муку з цвыркуноў пачалі выкарыстоўваць у чыпсах ды іншых прадуктах.

Менавіта такі груз і адлавілі на расійскай мяжы, паведамілі ў «ОНТА Біятэхналогіі». 

nn.by; фота Agronews

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930