Знайсці
11.03.2019 / 17:467РусŁacБел

У Пухавіцкім раёне мужчыну дасталі з вады. Ён вырашыў вярнуцца на возера — і зноў праваліўся

Работнікі МНС двойчы за дзень выратавалі мужчыну на возеры ў Пухавіцкім раёне.

Сёння ў 07.39 ратавальнікам паступіла паведамленне, што тоне чалавек на возеры Мацярынскае паблізу пасёлка Дружны. У вадзе на адлегласці 200 метраў ад берага знаходзіўся чалавек. Пазней стала вядома, што мужчына вырашыў пераехаць возера на ровары. Работнікі МНС пры дапамозе вяроўкі і спецыяльнай дошкі выратавалі 47-гадовага мужчыну. Дапамога медыкаў яму не спатрэбілася.

Другі выклік ратавальнікам паступіў у 14.13. Мужчына вырашыў вярнуцца за сваім роварам і зноў праваліўся пад лёд. Яго зноў дасталі з вады ратавальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930