Знайсці
11.03.2019 / 20:575РусŁacБел

У чым Беларусь пераўзыходзіць заходнія краіны, а ў чым — адстае ад афрыканскіх?

Палітычная трансфармацыя ў Беларусі — гэта нешта большае, чым пусты гук, але меншае, чым новая эпоха. У Беларусі вялікі попыт на дэмакратыю, але нізкі ўзровень стратэгічнай кампетэнцыі, будавання кансенсусу і культуры аргументацыі.

BISS падрыхтаваў дэталізаваны агляд міжнародных рэйтынгаў. У звязку з набліжэннем дзвюх выбарчых кампаній гэты агляд можа стаць для палітычных актараў важнай сістэмай каардынат у ходзе распрацоўкі сваіх праграм і фармавання сваёй стратэгіі.

І. Пяць рэчаў, у якіх мы — адны з найлепшых

  1. Палітычная трансфармацыя:Цягам 2016 — 2018 гадоў у Беларусі адбыўся самы вялікі пасярод усіх краін постсавецкай Еўразіі прагрэс у плане палітычнай трансфармацыі
  2. Попыт на дэмакратыю:У плане прымання дэмакратыі-як-ідэі Беларусь апераджае Польшчу, Харватыю і Чарнагорыю і знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што Францыя.
  3. Устаноўка на супольнае дабро:Беларусь пераўзыходзіць Фінляндыю, Італію і амаль усе паўднёваеўрапейскія краіны па паказніку ўстаноўкі на супольнае дабро
  4. Унутрыдзяржаўная аўтаномія: Беларусь пераўзыходзіць Швейцарыю і Вялікабрытанію па паказчыку «унутрыдзяржаўнай аўтаноміі»
  5. Жанчыны ў трэцім сектары:У плане ўдзелу жанчын у арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у Польшчы і прыблізна такая ж, што ў Швецыі. Але… горшая, чым у Беніне або Манголіі.

ІІ. Пяць рэчаў, у якіх мы — сярод найгоршых

  1. Дэлібэратыўны працэс: У Беларусі самы горшы з усіх краін Еўропы паказнік дэлібэратыўнай культуры. Нас апераджаюць таксама такія краіны, як В'етнам, Расея і Кітай
  2. Стратэгічныя кампетэнцыі элітаў:У аспекце стратэгічнай прыярытэтызацыі Беларусь адстае нават ад Таджыкістана, В'етнама і Замбіі
  3. Акадэмічная свабода і культурная экспрэсія:У плане акадэмічнай свабоды і культурнай экспрэсіі Беларусь крыху апераджае Расею і Казахстан, але адстае ад В'етнама, Афганістана і большасці афрыканскіх краін
  4. Будаванне кансенсусу:Беларусы не ўмеюць будаваць кансенсус паміж сабой. У гэтым плане мы знаходзімся на 102 месцы сярод краін, што развіваюцца, і адстаем ад такіх краін, як Азербайджан, Афганістан, Расея, В'етнам і Куба
  5. Інавацыйнасць у прыняцці рашэнняў:У плане інавацыйнасці і гнуткасці ў прыняцці рашэнняў Беларусь знаходзіцца ў той самай групе, што Азербайджан і Таджыкістан і адстае ад Расеі, Турэччыны, Руанды, В'етнама.

Чытаць увесь тэкст у PDF.

BISS

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера