Даслаць навіну
Знайсці
11.03.2019 / 16:58 59

«Дзеянні не заўсёды адназначныя этычна». У Польшчы апраўдалі «Бурага», які ў 1946-м спаліў пяць беларускіх вёсак 

Павялічыць выяву

Рамуальд Райс («Буры»), фота ваеннага часу.

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў Рамуальда Райса «Бурага», сцвярджаючы, што ранейшыя высновы Інстытута аб яго ўдзеле ў генацыдзе этнічна беларускага насельніцтва на Падляшшы былі «хібнымі», піша Радыё Свабода.

У 2005 годзе следчыя Інстытута нацыянальнай памяці, які займаецца камуністычнымі і нацысцкімі злачынствамі супраць польскай нацыі, зрабілі выснову, што дзеянні камандзіра польскага антыкамуністычнага падполля Рамуальда Райса (мянушка «Буры») у студзені-лютым 1946 года «мелі прыкметы генацыду» ў адносінах да праваслаўных беларусаў.

Павялічыць выяву

Выстава памяці ахвяр тэрору ў Залешанах. Фота радыё «Рацыя».

Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці, у якім, пасля прыходу да ўлады партыі Права і справядлівасць Яраслава Качыньскага, змянілася кіраўніцтва, скасаваў высновы следчых з 2005 года, называючы іх «хібнымі». Адначасова Інстытут заявіў, што адзіным правамоцным рашэннем у справе «Бурага» з'яўляецца судовая пастанова з 1995 года, якая скасавала смяротны прысуд «Бураму» з 1949 года і рэабілітавала яго, вырашыўшы, што ён у 1946 годзе знаходзіўся ў «абставінах вышэйшай неабходнасці, якая прымушала яго рабіць дзеянні не заўсёды адназначныя этычна». А гэта, у святле закона, азначае, што за «Бурым» няма ніякай віны.

Дэманстрацыя польскіх нацыяналістаў у Гайнаўцы.

У выніку крывавага рэйду аддзела «Бурага» ў студзені-лютым 1946 года згарэлі, часткова або цалкам, вёскі Залешаны, Волька, Шпакі, Зані, Канцавізна. Загінулі 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці ды 30 беларускіх фурманаў, якіх «Буры» перахапіў на шляху свайго крывавага рэйду.

Чытайце таксама: Унук Райса «Бурага»: «Дзед забіваў ворагаў Айчыны, а сярод іх было шмат беларусаў»

nn.by

1
меркаванне / адказаць
12.03.2019 / 12:57
Максим Дизайнер, Олбрайт пастраляла 500тыс. іракскіх дзяцей і пажгла іх дамы? Што ты тут танную прапаганду лепіш? А потым будзеце верашчаць, што ненармальная ўбыль насельніцтва расеі і яго беднасць з-за нынешніх санкцый путлеру? А тое, што выраблялі крамлёўскія вары і жулікі, у падручніках не напішыце і не раскажыце?
3
Chak Ya Sen / адказаць
12.03.2019 / 13:40
Руки прочь от поляков! Niech żyje Polska ! Я думаю, что все преувеличено большевиками и коммуняками. Коммунисты часто переодевались в форму польской армии, чтобы от ее лица совершать преступления. Аналогично фашисты, чтобы напасть на Польшу, совершили инцидент на границе и напали на мою родину, обоснавав это, якобы нападением поляков. В Польше хватает дурней, как и в любой стране, но нация поляков, по крайне мере для меня и большинства белорусов, остается дружелюбной. Вот соседи с востока официально и без зазрения совести миллионами гнали в черные воронки и, напомним это, во всякие Куропаты!
0
SIARHEI1960 / адказаць
12.03.2019 / 13:59
vladanis,i з поудня...i з поуначы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30