Знайсці
11.03.2019 / 14:335РусŁacБел

У салігорскай бальніцы пакуль адмаўляюцца каментаваць смерць 38-гадовай жанчыны

6 сакавіка ў салігорскай бальніцы памерла 38-гадовая Вольга Усік. Яна была на 9 месяцы цяжарнасці. У дзіцяці спынілася сэрца, і салігорскія дактары вырашылі тэрмінова выклікаць штучныя роды, каб пазбавіць жанчыну ад мёртвага плода. Але скончылася ўсё трагічна, жанчына памерла.

Вольга Усік

Раней сваякі Вольгі распавялі ўсё, што ведаюць пра гэтую гісторыю.

11 сакавіка «Наша Ніва» паспрабавала атрымаць каментар ад адміністрацыі бальніцы. Але звязацца з галоўным доктарам ці яго намеснікам па родадапамозе аказалася немагчыма.

Чаму так адбываецца, «Нашай Ніве» адказаў Алег Чэрнік, намеснік галоўнага доктара салігорскай бальніцы па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва.

Па яго словах, пакуль што адміністрацыя не будзе каментаваць смерць парадзіхі. Цяпер у бальніцы працуе камісія Мінздароўя. Усе каментары будуць толькі па выніках працы камісіі.

Колькі часу спатрэбіцца камісіі для сканчэння працы, пакуль невядома.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930